УСЁ ПАЧЫНАЕЦЦА З ДАРОГІ…

Общество

Паважаныя работнікі і ветэраны нашай дарожнай гаспадаркі!

Горача віншуем вас з прафесіянальным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка. Дасылаем віншаванні і ўсім нашым калегам, тым, хто таксама ўтрымлівае, рамантуе і будуе дарогі, масты, здзяйсняе аўтаперавозкі – калектывам ЛДД-612 ДЭУ-61 і філіяла “Аўтапарк № 14” ААТ “Мінаблаўтатранс”. Спадзяёмся і на далейшае цеснае супрацоўніцтва і ўзаемапавагу.

Кажам усім шчырае дзякуй за напружаную працу, якая патрабуе вялікай фізічнай і эмацыянальнай самааддачы. Жадаем толькі бяспечных дарог і безаварыйных работ. Моцнага вам здароўя, аптымізму, сямейнага дабрабыту, новых працоўных дасягненняў на карысць нашай любімай Валожыншчыны.

З павагай – адміністрацыя і прафкам філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”.

 

Толькі ад іх умелых рук і прафесіяналізму залежыць спраўнасць кожнай адзінкі тэхнікі на прадпрыемстве. Механік па аўтатранспарту Ю. Б. СУШКО, інжынер па камплектацыі і забеспячэнню У. С. ЛАПУЦКІ, загадчык майстэрняў М. П. СТАСЯЛОВІЧ і галоўны механік В. І. КАЗЕКА працуюць зладжана, дружнай камандай. Таму аўтамабілі заўсёды своечасова выходзяць на лініі. А накіроўвае іх у рэйсы, выдае пуцявыя лісты дыспетчар Т. І. РЭДЗЬКО.

 

Павялічыліся аб’ёмы выкананых работ. Уласнымі сіламі асвоена 13,3 мільярда рублёў, выручка ад рэалізацыі склала 9,2 мільярда, тэмп росту – 145,8 працэнта, рэнтабельнасць – 4,6 працэнта. Вырас і прыбытак, ён дасягнуў 228 мільёнаў рублёў, чысты прыбытак – 110 мільёнаў.

 

Аказанне платных паслуг грузавым транспартам:

перавезена грузаў – 0,6 тысячы тон;

грузаабарот – 24,1 тысячы тонакіламетраў.

 

Дзякуючы росту вытворчасці працы павялічылася заработная плата, якая зараз складае амаль паўтара мільёна рублёў.

 

На адным з найбольш важных падраздзяленняў прадпрыемства – асфальтабетоннай базе – за 8 месяцаў бягучага года выраблена 30 тысяч тон асфальтабетоннай сумесі.

 

Брыгада па асфальтаўкладцы пад кіраўніцтвам прараба В. В. КІСЛАГА з сакавіка ў рамках падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2011” была задзейнічана на аб’ектах Маладзечна і Маладзечанскага раёна.

Яны правялі капітальны рамонт вуліц Машэрава і Маўчанскага, добраўпарадкавалі дарогі агульнага карыстання і аб’екты аграпрамысловага комплексу – тэрыторыі і пад’езды да мехдвароў, фермаў і зернесушыльных комплексаў ААТ “Селеўцы”, ААТ “Гарадзілава” і КСУП “Бярэзіна-Аграпрадукт”, а таксама ўчастак дарогі Караблі-Ракаў-Хожава.

Кожны член брыгады – Д. Э. РОДЗЕВІЧ, В. СКАДОРВА, В. БЕЛАНОВІЧ – уносіць уклад у агульную справу. Усяго ў суседнім раёне было асвоена больш за 8,5 мільярда рублёў, у тым ліку ўласнымі сіламі – больш за 5 мільярдаў.

Працавала брыгада і на дарожных аб’ектах нашага раёна. Добраўпарадкавалі ўчасткі дарог Караблі-Гіравічы-Ракаў, Камень-Далідавічы, тэрыторыі сельгасаб’ектаў у ААТ “Пугачы” і “Агра-Дубінское”. Не застаўся па-за ўвагай дарожнікаў і райцэнтр. Бягучы рамонт праводзіўся на вуліцах Шчарбіны, Кастрычніцкай, 60 гадоў БССР, плошчы Свабоды, часткова – Партызанскай і Савецкай. Аднымі з апошніх аб’ектаў, на тэрыторыях якіх брыгада ўкладвала асфальтавае пакрыццё, сталі Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” і гасцініца “Карона”.

Апошнюю кропку ва ўкладцы асфальтабетону ставяць машыністы катка А. ЦЕРАХ і Я. КУЛАК, ад іх залежыць, наколькі якасным і трывалым будзе пакрыццё.

Фота Святланы СУХАДОЛЕЦ.

 

 



Добавить комментарий