У чым карысць таматаў?

Кругозор

Прынята лічыць, што свежыя агародніна і садавіна нашмат карысныя, чым перапрацаваныя прамысловыя сокі. Адным з самых папулярных у нашай краіне з’яўляецца таматны сок. Дык чаму аддаць перавагу: свежаму тамату, свежавыціснутаму соку або адноўленаму з пакункаў?

Карысць таматаў вызначаецца харчовымі валокнамі і спрыяльным спалучэннем мона- і дывугляводаў, вітамінаў, біяфлаваноідаў і мінеральных рэчываў. Сумарна ў таматах налічваецца больш за 30 біялагічна актыўных рэчываў.

Многія любяць таматны сок за непаўторны смак. Каларыйнасць яго невысокая (19 ккал на 100 мл) за кошт нязначнай колькасці простых вугляводаў і адсутнасці ў складзе тлушчаў. Таматныя сокі заўсёды ўтрымліваюць мякаць. Яна багатая на пекцін і харчовыя валокны. Таматы і таматны сок багатыя на мінеральныя рэчывамі. У шклянцы соку змяшчаецца ў сярэднім каля 15% сутачнай патрэбы ў каліі, 12% – у медзі, 5 % – у фосфары, магніі, жалезе і марганцы.

Важнай асаблівасцю таматаў з’яўляецца наяўнасць у іх антыаксідантаў: лікапіну, караціноідаў і такаферолаў. З іх асаблівай увагі заслугоўвае лікапін. Гэта ўнікальнае рэчыва, адзін з наймацнейшых антыаксідантаў, якія існуюць у прыродзе. Дзякуючы ўласцівасцям, ён прадухіляе развіццё атэрасклерозу, некаторых відаў анкалогіі. Навуковыя даныя сведчаць, што рэгулярнае спажыванне таматаў на 30% зніжае рызыку развіцця рака падстраўнікавай залозы.