Памятка пажылым

Безопасность и здоровье Общество

Тэндэнцыя здзяйснення злачынстваў супраць жыцця і здароўя пажылых людзей абумоўлена тым, што часта яны наіўныя і бездапаможныя. Злачынцы дзейнічаюць не турбуючыся, што могуць прычыніць вялікую маральную і матэрыяльную шкоду.

Гэтыя карысныя парады пра тое, як павысіць сваю бяспеку і не апынуцца лёгкай ахвярай злачынца.

Адыходзячы з хаты нават на нязначны час, праверце, ці зачынілі вы дзверы і вокны. Ні ў якім разе не пускайце ў дом незнаёмых асоб, не паддавайцеся ні на якія іх прапановы. Пазбягайце знаходжання на вуліцах і ў іншых месцах, якія дрэнна асветлены. Атрымаўшы пенсію, не дэманструйце грошы. Калі вы сутыкнуліся са злачынцам, аддайце яму тое, што ён патрабуе. Памятайце, лепш страціць кашалёк, чым здароўе або жыццё! Калі з вамі здарылася бяда – не адчайвайцеся, паспрабуйце запомніць прыкметы злачынца і як мага хутчэй звярнуцца ў міліцыю. Мабільныя тэлефоны сёння з’яўляюцца даступным сродкам сувязі і могуць аказаць незаменную дапамогу ў надзвычайных сітуацыях. Калі злачынства здзейснена – неадкладна паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102!

Сяргей ЛАТЫШАЎ,

намеснік начальніка РАУС