«Вялікая размова з Прэзідэнтам» прадаўжалася рэкордныя 8 гадзін

Важное Главное Общество

У Палацы Незалежнасці 9 жніўня адбылася «Вялікая размова з Прэзідэнтам». Сустрэча кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці доўжылася амаль 8 гадзін 15 хвілін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікамі «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» сталі амаль 300 чалавек. Усяго ж на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы прыйшло каля тысячы заявак, прычым трэць з іх ад прадстаўнікоў замежжа. Гэта «Вялікая размова з Прэзідэнтам» стала самым працяглым мерапрыемствам такога фармату: сустрэча з кіраўніком дзяржавы прадаўжалася амаль 8 гадзін 15 хвілін. Прамую трансляцыю «Вялікай размовы» вялі каля 20 медыярэсурсаў Беларусі, Расіі і Украіны, у тым ліку і на англійскай мове.

У самым пачатку сустрэчы Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што тэм для адкрытай размовы і абмеркавання назбіралася сапраўды шмат. «Таму сёння патрэбна гэта размова — у прамым эфіры, адкрытая, вочы ў вочы і без купюр», — заявіў Прэзідэнт.

Традыцыйна пытанні, якія прагучалі ў час сустрэчы, датычыліся ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, прычым размова ішла не толькі пра палітыку, але і пра развіццё адукацыі, удасканаленне сістэмы аховы здароўя, эканамічныя працэсы. Улічваючы сімвалічнасць мерапрыемства (яно праводзіцца ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў), шмат пытанняў было пра падзеі 2020 года — на іх кіраўнік дзяржавы адказваў асабліва падрабязна. Асобнай тэмай абмяркоўваліся адносіны з Захадам, процідзеянне санкцыям і сітуацыя на граніцах з ЕС.

Госці з-за мяжы пыталіся ў кіраўніка дзяржавы пра ўзаемадзеянне Беларусі з іх краінамі, у прыватнасці з Расіяй, Украінай, Літвой, Польшчай. А вось прадстаўнікі заходняй прэсы як адзін вырашылі сканцэнтравацца на пытанні аб нібыта пабоях і катаваннях у Беларусі. Але Прэзідэнт, як і абяцаў, адказаў і на гэта пытанне, прычым не адзін раз.

Удзельнікі «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» не абмяжоўваліся толькі пытаннямі, але і выступалі з ініцыятывамі, выказвалі свой пункт гледжання, дыскутавалі адзін з адным і кіраўніком дзяржавы.