Лукашэнка: не вырашым праблемы ў адукацыі — не вырашым ні адной праблемы ў грамадстве

Важное Молодежный курьер

Не вырашым праблемы ў адукацыі — не вырашым ні адной праблемы ў грамадстве. На пытанні якасці адукацыі, выпрацоўкі стандартаў і падыходаў кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу сёння ў час «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» — сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка выразна абазначыў: адукацыя — найважнейшае пытанне. «Не вырашым праблемы ў адукацыі — не вырашым ні адной праблемы ў грамадстве. Гэта наша самае важнае пытанне», — сказаў ён.

Беларускі лідар падкрэсліў: «І чакаць мы не будзем. З 1 верасня прымем усе рашэнні па навядзенні парадку ва ўстановах адукацыі, выпрацуем адпаведныя стандарты і падыходы, каб, навучаючыся там, яны (навучэнцы. — Заўвага БЕЛТА) разумелі, што гэта дзяржава бясплатна дае ім сілы і ўкладвае ў іх веды — падмурак іх будучага жыцця», — адзначыў ён.

Яшчэ адзін важны момант у адукацыйным і выхаваўчым працэсе, на думку кіраўніка дзяржавы, — бацькі. «Без бацькоў школа нічога не зробіць. Я сам бацька. І я разумею: каб дзіця было паспяховае, яно павінна вучыцца. Але ў нас ёсць прабелы і сярод бацькоў. Думаю, пасля мінулагодніх падзей бацькі зразумелі, што могуць страціць, і ў гэтых адносінах будуць уплываць на дзяцей. Школы, ВНУ, тэхнікумы, ПТВ мы падключым. Мы не будзем ні на каго націскаць. Мы проста навядзём парадак, установім стандарт, якому павінны ўсе адпавядаць. І гэта велізарны пласт, які мы адразу не падымем, каб перафармаціраваць. А з 1 верасня пачнём дзейнічаць. Будзем глядзець, што там у школах адбываецца. І ў ВНУ не будзем больш гадаваць праціўнікаў нашай дзяржавы. Але абавязкова маладыя людзі павінны мець свой пункт гледжання. Я быў у БДУ, калі было нямала гэтых пытанняў. Калі з імі размаўляеш, даносіш гэтыя пытанні, гэта ж зусім іншая моладзь, зусім іншыя людзі — яны разумеюць усё», — рэзюмаваў ён.