Акцыя ДАІ «Беражыце дзяцей»

Безопасность и здоровье Закон и порядок

Рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ «Беражыце дзяцей!» прысвечана папярэджанню траўматызму дзяцей на дарогах

Тэрмін: 11-18 жніўня.

Мэта — пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.

Большасць ДТЗ адбываецца па віне вадзіцеляў.

Вадзіцелі абавязаны:

— ажыццяўляць бяспечную перавозку дзяцей;

— быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;

— захоўваць скорасны рэжым.

Бацькі абавязаны:

— нагадаць дзіцяці пра дарожную бяспеку;

— растлумачыць, як трэба пераходзіць дарогу.

Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей у летні перыяд фіксуецца з пятніцы па нядзелю.

У сярэднім 40% дзяцей атрымліваюць траўмы на дарогах у летні перыяд.

Важна!

За 7 месяцаў 2021 года на дарогах загінулі 15 дзяцей, яшчэ 233 непаўналетнія атрымалі траўмы.

Большасць пацярпелых у аўтааварыях дзяцей былі пасажырамі — 40,7%. Кожны другі непаўналетні пасажыр перавозіўся з парушэннем устаноўленых правіл.

92 (37%) непаўналетніх сталі ўдзельнікамі ДТЗ, з’яўляючыся пешаходамі, пры гэтым 64 (69,5%) атрымалі траўмы па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў, 40 з іх — на пешаходных пераходах.

46 непаўналетніх атрымалі траўмы ў ДТЗ у якасці веласіпедыстаў. Таксама ўдзельнікамі ДТЗ сталі 9 непаўналетніх вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў.

Крыніца: ГУ ДАІ МУС.