Общество

Міліцыянер-кінолаг групы затрымання Сяргей СЦЕПАНЕНКА і міліцыянер-вадзіцель Андрэй КАЛОША Валожынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь у чарговы раз аб’язджаюць па вызначаным маршруце аб’екты, узятыя іх службай пад ахову. Асабліва пільна яны сочаць за захаваннем парадку ў гандлёвых кропках райцэнтра і на іншых аб’ектах масавага знаходжання людзей, якіх толькі ў горадзе налічваецца 94. Заўсёды пад кантролем і 167 індывідуальных жылых памяшканняў.

Прапаршчыку міліцыі А. Калошу напярэдадні прафесійнага свята – Дня ўтварэння службы Аховы, які адзначаецца 29 кастрычніка, за бездакорную службу і вялікі стаж работы ў аддзяленні ўручаны нагрудны знак “За адзнаку”.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий