Грані сэрвісу

На правах рекламы Общество

З мэтай больш якаснага і хуткага абслугоўвання кліентаў у РУП “Белпошта” пастаянна ўкараняюцца новыя віды паслуг. Сярод самых перспектыўных паштовых прадуктаў, пра якія карысна ведаць кожнаму карыстальніку, у тым ліку і патэнцыяльнаму, – паслугі “Паштовы кур’ер” і “Атрыманне па SMS”.

Як паведаміла начальнік аддзялення “Валожын-1” Валожынскага ўчастка паштовай сувязі Таццяна Грыбоўская, апрабацыя гэтых і іншых паштовых прадуктаў прайшла з удзелам супрацоўнікаў арганізацыі, атрымала станоўчыя водгукі. Актыўныя карыстальнікі сайта РУП “Белпошта”, у першую чаргу юрыдычныя асобы, таксама ўжо нейкі час з задавальненнем спрашчаюць узаемаадносіны з паштовай арганізацыяй пры афармленні і атрыманні адпраўленняў.

Сёння расказваем пра навінкі нашым чытачам.

Паштовы кур’ер

Дазваляе ажыццявіць адпраўку ці атрыманне паштовага адпраўлення, не выходзячы з дому. Сэрвіс па прыёме, упакоўванні, адрасаванні адпраўлення даступны як для фізічных, так і для юрыдычных асоб (неабходна заключэнне дагавора).

Зрабіць заяўку на паслугу можна  на сайце РУП “Белпошта” ці па тэлефоне 8-1772 61385.

Тэрмін выканання вызначаецца, зыходзячы з часу яе афармлення, а таксама з улікам выхадных і святочных дзён.

Перадача адпраўлення адбываецца з рук у рукі. Аплачваецца паслуга наяўнымі грашовымі сродкамі пры атрыманні.

Заяўкі, што паступілі пасля 13.00, выконваюцца  на наступны дзень. Па ўзгадненні з адправіцелем заяўка, прынятая пасля 13.00 у адрас юрыдычнай асобы, можа быць выканана ў дзень прыёму (калі дазваляе рэжым працы арганізацыі).

Выезд кур’ера ажыццяўляецца ў рабочыя дні з улікам выхадных і святочных дзён.

Вага пасылкі не павінна перавышаць 30 кг.

Атрыманне па SMS-кодзе

З дапамогай дадзенага сэрвісу атрымаць пасылку можна без прадастаўлення пашпарта па SMS-кодзе, які паступіць на ваш тэлефон.

Для гэтага неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце РУП “Белпошта”, унесці неабходныя даныя. Затым у любым аддзяленні паштовай сувязі ажыццявіць ідэнтыфікацыю (з прадастаўленнем пашпарта) і аформіць заяўку.

Пасля чаго кліент зможа атрымліваць паштовыя адпраўленні без дакумента, які пацвярджае асобу. Дастаткова паведаміць аператару, што атрымліваеце пасылку па SMS-кодзе, назваць сваё прозвішча, адрас, нумар тэлефона для адпраўлення кода. Пасля гэтага на нумар паступіць SMS з кодам, які неабходна агучыць аператару і распісацца за атрыманне адпраўлення.

У выпадку змянення асабістых даных (даныя пашпарта, нумар тэлефона) неабходна ўнесці змяненні ў асабісты кабінет карыстальніка на сайце і паўторна прайсці ідэнтыфікацыю.

На сайце РУП “Белпошта” ці з дапамогай мабільнага дадатку РУП “Белпошта” (даступна для скачвання ў AppStore  і Google Play) можна адсачыць статус адпраўлення. Пры адлюстраванні статуса “паступіла ва ўстанову дастаўкі” магчыма атрымаць пасылку, не чакаючы папяровага паведамлення.