Правілы бяспекі ў Інтэрнэце

Общество

Па даных службы Белстат, колькасць абанентаў сеткі Інтэрнэт на 100 чалавек насельніцтва складае 139 чалавек.

Работа з інтэрнэт-рэсурсамі звязана з рознага роду рызыкамі, у тым ліку з магчымасцю патрапіць у рукі махляроў. Зносіны з нядобрасумленнымі карыстальнікамі могуць прывесці як да заражэння камп’ютара, так і да страты ўнушальных грашовых сум. Як бачна, праблема махлярства ў гэтай сферы сёння вельмі актуальная.

Трэба адзначыць, што махляры жывуць у нагу з часам, уважліва сочаць за ўсімі тэхнічнымі навінкамі і дастаткова хутка ўкараняюць іх у сваю злачынную дзейнасць. Шырокую папулярнасць атрымалі смс- ці ммс-рассылкі з паведамленнем, графічнай выявай і спасылкай на невядомы электронны адрас. Зламыснікі пасылаюць дадзеную гіперспасылку, каб здзейсніць крадзеж грашовых сродкаў з вашага рахунку пры дапамозе паслугі “Мабільны банк”, які падключаны да вашага мабільнага ўстройства.

Калі вы атрымалі такое электроннае паведамленне:

 – ні ў якім разе не ажыццяўляйце пераход па гэтай спасылцы;

 – выдаліце такое паведамленне, што прыйшло на ваша ўстройства;

 – устанавіце антывірусную абарону.

Памятайце, што вірус, калі пранік у мабільнае ўстройства, часткова ці цалкам блакіруе ўсе ўваходзячыя электронныя паведамленні, пасля чаго адбываецца крадзеж грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на вашым рахунку ў мабільным банку.

 Адзін з самых папулярных спосабаў махлярства, заснаваны на даверы, звязаны з размяшчэннем вамі ў сетцы Інтэрнэт аб’яў аб продажы маёмасці. Вам паступае званок ад як быццам бы патэнцыяльнага пакупніка, які хацеў бы набыць тавар, што прадаецца. Незнаёмец, спасылаючыся на нейкую прычыну, просіць нумар вашай банкаўскай карты і мабільнага тэлефона, падключанага да паслугі “Мабільны банк”. Перадаўшы дадзеную інфармацыю, на ваш сотавы тэлефон можа прыйсці смс-паведамленне з паролем для ўваходу ў асабісты кабінет “Анлайн-банка”. Пасля чаго зламыснік папросіць вас паведаміць яму гэты пароль.

Ніколі не перадавайце незнаёмым людзям даныя вашых плацежных дакументаў і не паведамляйце ім пра прыйшоўшыя на ваш мабільны тэлефон аднаразовыя паролі. Памятайце, што зламыснікі, атрымаўшы запаветныя лічбы, адразу ж выкарыстаюць момант і здзейсняць крадзеж грашовых сродкаў з вашага рахунка.

Часта злачынцы просяць прыйсці да банкамата, уставіць у яго сваю банкаўскую картку, а затым пад дыктоўку вы зробіце аперацыі па падключэнні нумара тэлефона зламысніка, прывязаўшы яго да сваёй банкаўскай карты.

Яшчэ адзін з самых папулярных спосабаў махлярства, заснаваных на даверы, звязаны з размяшчэннем аб’яў аб продажы тавараў на электронных дошках аб’яў і інтэрнэт-аўкцыёнах. Як правіла, зламыснікі прыцягваюць сваіх ахвяр заніжанымі цэнамі і выгаднымі прапановамі і патрабуюць пералічэння перадаплаты шляхам пераводу грашовых сродкаў на электронны кашалёк. На электроннай дошцы аб’яў ці ў сацыяльнай сетцы вы знайшлі тавар, які так доўга шукалі, і каштуе ён значна танней, чым у іншых месцах: ніколі не пералічвайце грошы на электронныя кашалькі, не ўпэўніўшыся ў дабранадзейнасці контрагента. Уважліва паглядзіце яго рэйтынг на дошцы аб’яў, пачытайце водгукі іншых пакупнікоў, пашукайце інфармацыю аб ім у сетцы Інтэрнэт. Падумайце над тым, чаму тавар прадаецца так танна. Даведайцеся, якія гарантыі можа прадаставіць прадавец.

Будзьце ўважлівыя! Не дайце махлярам падмануць сябе!

Павел КУРС,

першы намеснік начальніка Валожынскага РАУС