Распрацоўваемую ў Беларусі вакцыну ад каранавіруса можна будзе аператыўна прыстасаваць да любога штама — Лукашэнка

COVID-19

Вакцыну ад каранавіруса, што распрацоўваецца ў Беларусі, можна будзе аператыўна прыстасаваць да любога штама. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ў аграгарадку Ціхінічы Рагачоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Будзем прыстасоўваць вакцыну пад будучыя хваробы. Мы вырабляем вакцыну такую, каб прыстасаваць яе да любога змянення, да любога штама гэтага віруса'», — сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што напярэдадні адпаведныя пытанні разглядаліся на нарадзе ў Віцебскім раёне пры наведванні прадпрыемства, дзе будуць вырабляць айчынную вакцыну. «Як мы зрабілі выснову, мы яшчэ доўга будзем жыць з гэтай заразай. А таму трэба рыхтавацца і краіну да гэтага рыхтаваць. Адсюль вытворчасць уласных лякарстваў і вакцын, каб засцерагчы людзей», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт расказаў, што ўчора на мерапрыемства прывезлі ў прабірцы айчынную вакцыну. «Ведаеце, многія будуць кпіць: ды ну, там беларусы нешта зрабілі. Мяне пераканаў той, хто распрацоўваў гэтыя вакцыны. Ён гаворыць: таварыш Прэзідэнт, калі нехта не верыць, я магу ўзяць з прабіркі гэту эксперыментальную вакцыну і сабе ўкалоць. Я гавару: пачакай, не трэба, ты павінен нам вырабіць паўмільёна доз вакцын, мы яе праверым, як належыць, а потым запусцім у вытворчасць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.