Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 25 раёнах Беларусі

Безопасность и здоровье Общество

 У Беларусі на сённяшні дзень дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў у 25 раёнах. Гэта вынікае з даных аператыўнай карты, размешчанай на сайце Мінлясгаса, паведамляе БЕЛТА.

Абмежаванні дзейнічаюць у 8 раёнах Гомельскай вобласці: Буда-Кашалёўскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім і Чачэрскім.

У Гродзенскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Свіслацкім і Шчучынскім раёнах.

У Мінскай вобласці наведванне лясоў абмежавана ў 11 раёнах. Сярод іх Бярэзінскі, Барысаўскі, Крупскі, Любанскі, Мінскі, Пухавіцкі, Смалявіцкі, Салігорскі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі і Чэрвеньскі раёны.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.

Рашэнне аб увядзенні абмежаванняў прымаюць мясцовыя райвыканкамы. У кожным прымяняюцца свае меры абмежавальнага характару (час наведвання, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду і г.д.). Падрабязную інфармацыю можна ўдакладніць у лесагаспадарчых установах альбо ў райвыканкамах.