Новаму скверу – быць!

Кругозор Общество

Жыхары і госці Валожына не маглі не заўважыць змены, якія адбыліся на плошчы Свабоды райцэнтра. Сквера ў яго звыклай форме ўжо не існуе: старыя дрэвы былі спілаваны, а па пнях і карэннях спецыялізаваная брыгада жылкамунгаса правяла фрэзіроўку. Гэта рабілася з пэўнай і канкрэтнай мэтай – мінімізаваць пашкоджанні тэрыторыі для будучага аднаўлення аб’екта і высадкі тут маладых насаджэнняў.

Як мы калісьці адзначалі ў адным са сваіх матэрыялаў, выдаленне расліннасці вядзецца за кошт выдзеленых па Законе № 205-З ад 14.06.2003 года «Аб раслінным свеце» сродкаў. Яны маюць мэтавае назначэнне і могуць быць асвоены выключна на азеляненне, аднаўленне аб’ектаў расліннага свету, а таксама на правядзенне мерапрыемстваў па ахове і абароне такіх аб’ектаў. Як запэўнілі ў райвыканкаме, у бягучым годзе сквер набудзе новае аблічча за кошт высадкі маладых дрэў вышынёй каля 4 метраў. Работы запланаваны на восень, каб саджанцы добра прыжыліся.

 Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА