Моладзь Беларусі

Молодежный курьер

На пачатак 2021 года ў Беларусі пражывала больш за 1,7 млн чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года — моладзь* складала 18,2% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Узроставыя групы ад агульнай колькасці моладзі:
25-30 гадоў — 41,2%,
20-24 гады — 25,9%,
14-19 гадоў — 32,9%.

Месца пражывання:
у гарадской мясцовасці — 82% моладзі,
у сельскай — 18%.

Узровень занятасці моладзі ва ўзросце 15-30 гадоў склаў 63,5% (дзяўчат — 62,2%, хлопцаў — 64,6%)**.

Моладзь, якая працуе па найме, склала 97%, не па найме — 3%.

Сярод прадпрымальнікаў моладзі 14,6%.

Удзельная вага моладзі сярод валанцёраў — 19,5%, найбольш маладзёжнай валанцёрскай дзейнасцю з’яўляецца  арганізацыя спартыўных, культурных і іншых мерапрыемстваў (доля моладзі — 49,8% валанцёраў).

Значная частка моладзі — навучэнцы і студэнты.

Атрымліваюць адукацыю***:

вышэйшую — 9 тыс. магістрантаў, 254,4 тыс. студэнтаў,
сярэднюю спецыяльную — 110,4 тыс. навучэнцаў,
прафесійна-тэхнічную — 60,8 тыс. навучэнцаў,
агульную сярэднюю — 1058,3 тыс. навучэнцаў.

* У адпаведнасці з артыкулам 1 закона «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» маладыя грамадзяне — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года.

** Паводле даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва ў 2020 годзе.

*** У 2020/2021 навучальным годзе.

Крыніца: Белстат.