Беларускія аграрыі намалацілі каля 5,9 млн т збожжа

Аграрный сектор и промышленность

 Беларускія аграрыі намалацілі каля 5,9 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

На раніцу 18 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,9 млн га, што складае 90,8 працэнта запланаванай плошчы.

Намалочана каля 5,9 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць — больш за 1,4 млн т, далей ідуць Брэсцкая вобласць — 1,1 млн т, Гродзенская — 960,5 тыс. т. У Магілёўскай вобласці намалочана 825,5 тыс. т, Гомельскай — 740,1 тыс. т, Віцебскай — 721,4 тыс. т.

Дзяржзаказ па збожжы ў Беларусі выкананы на 83,2 працэнта, пастаўлена 691,9 тыс. т.