Общество

Валожынская ЦРБ бязвыплатна перадала ў карыстанне Пяршайскай урачэбнай амбулаторыі дэфібрылятар. Ён устаноўлены ў працэдурным кабінеце і прызначаецца для аказання экстраннай медыцынскай дапамогі пры спыненні сэрца. Дагэтуль такімі прыборамі былі забяспечаны рэанімацыйнае аддзяленне, а таксама прыёмныя пакоі Валожынскай, Івянецкай і Ракаўскай бальніц.

 

У кастрычніку на чыгуначнай станцыі “Валожын”, што ў Гародзьках, было адгружана 50 тысяч тон цукровых буракоў, а гэта каля тысячы вагонаў (для параўнання: у верасні – 24 тысячы тон, ці 437 вагонаў). З Валожынскага буракапрыёмнага пункта, куды цукровую сыравіну пастаўляюць сельгаспрадпрыемствы раёна, па чыгунцы яна паступае на ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”.

 

Пустуючы будынак былой Чабайскай бібліятэкі знайшоў новага гаспадара. Мясцовы прадпрымальнік выкупіў памяшканне за сімвалічную плату – адна базавая велічыня. Плануецца, што пасля капітальнага рамонту тут будзе працаваць швейны цэх, створацца пяць працоўных месцаў.

 

“Зялёнае святло” дадзена новаму інавацыйнаму праекту ў раёне. Яго назва – ТАА “Нафтатрэйдэкспарт”. На станцыі Багданаў ужо адведзена пляцоўка, на якой   плануецца наладзіць вытворчасць па выпуску бітумных эмульсій. Праект будуецца на сродкі як замежных, так і айчынных інвестараў.

 

Падчас раённай акцыі “Наш горад”, арганізаванай аддзеламі па справах моладзі, будаўніцтва і архітэктуры райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і РУП “Валожынская ЖКГ”, 20 чалавек з ліку працоўнай моладзі райцэнтра высадзілі 70 саджанцаў дрэў па берагах ракі Валожынкі.

 

Роўна год таму ААТ “Валожынскі льнокамбінат” расшырыў вытворчасць і прыступіў да вырабу кастрабрыкету. Сёння аб’ёмы выпуску гэтай альтэрнатыўнай крыніцы паліва дасягнулі 70 тон у месяц. Асноўнымі спажыўцамі выступаюць РУП “Валожынскі жылкамунгас”, КУП “Івянецкая ЖКГ”, частка брыкету прадаецца насельніцтву.

 

Выпадак шаленства жывёлы зафіксаваны ў вёсцы Альшанка Багданаўскага сельсавета, тут на адным з двароў была забіта ліса. Па заключэнню экспертызы Мінскай аблветлабараторыі, жывёліна аказалася шалёнай. На вёску накладзены каранцін. Работнікі лясгаса на прылеглых да вёскі тэрыторыях адстрэльваюць дзікіх жывёл, што падазраюцца ў захворванні.

 



Добавить комментарий