“У цэнтры ўвагі – дзеці!”

Безопасность и здоровье Молодежный курьер Общество

З мэтай прыцягнення ўвагі дарослых да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 16 жніўня па 10 верасня па ўсёй рэспубліцы ў два этапы праводзіцца прафілактычная акцыя

 Першы этап праходзіць з 16 па 31 жніўня. Асноўнай мэтавай аўдыторыяй стануць бацькі. На працягу двух апошніх тыдняў лета, на якія выпадае самы “гарачы” перыяд падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года, ім будуць нагадваць пра важнасць навучання малодшага пакалення правілам бяспекі. Напрыклад, у аддзелах з дзіцячым адзеннем у буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб’ектах гандлю на манекенах ці вешалках з’явяцца камплекты баявога адзення выратавальніка дзіцячых памераў, а ў аддзелах канцылярскіх прылад – вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

У працэсе сустрэч у месцах гандлю і па-за імі работнікі прапаганды прапануюць дзецям здаць “Экзамен па бяспецы”. Авалодаць новай прафесіяй усяго за гадзіну і атрымаць пасля гэтага пацвярджальны дакумент дазволіць новы фармат працы, распрацаваны Рэспубліканскім цэнтрам прапаганды МНС, – “Акадэмія “Юных выратавальнікаў”.

Другі этап будзе доўжыцца з 1 па 10 верасня. Пляцоўкамі правядзення мерапрыемстваў стануць адукацыйныя ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама месцы масавага збору людзей. У школах дзеці паўдзельнічаюць у тэматычных “Уроках бяспекі” і атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю, настаўнікі пройдуць інструктажы па пажарнай бяспецы, а бацькі сустрэнуцца для правядзення прафілактычных гутарак і прагляду тэматычных відэафільмаў. У працоўных калектывах прадпрыемстваў інспектары нагадаюць асноўныя правілы бяспекі не толькі падчас гутарак, але і на спецыяльных навучальных пляцоўках.

Асаблівай маштабнасцю пахваляцца месцы масавага збору людзей, дзе пройдуць сапраўдныя святы з інтэрактыўнымі зонамі актыўнасці. Упрыгожаць свята роставыя лялькі.

Наш кар.