Не рызыкуйце!

Безопасность и здоровье

Вядома, што пры сексуальных кантактах перадаецца больш за 30 розных бактэрый, вірусаў, паразітаў. З найбольш частымі выпадкамі розных захворванняў звязаны восем з гэтых хваробатворных мікраарганізмаў. Чатыры з іх у наш час вылечваюцца. Гэта сіфіліс, ганарэя, хламідыёз і трыхаманіяз. Іншыя чатыры з’яўляюцца віруснымі і не лечацца – гепатыт В, вірус простага герпесу, ВІЧ і вірус папіломы чалавека (ВПЧ).

Інфекцыі перадаюцца пры любых відах сексуальных кантактаў. Таксама заражэнне можа адбыцца пры пераліванні прадуктаў крыві, перасадцы тканак. Многія інфекцыі, уключаючы хламідзіёз, ганарэю, гепатыт В, ВІЧ і сіфіліс, могуць перадавацца ад маці да дзіцяці ў час цяжарнасці і родаў.

Часта людзі, што маюць падобныя інфекцыі, не адчуваюць іх сімптомаў. Агульная сімптаматыка для захворванняў, што перадаюцца палавым шляхам, – вагінальныя выдзяленні, выдзяленні з мочаспускальнага канала ў мужчын, генітальныя язвы і болі ў вобласці жывата.Падобныя інфекцыі могуць прывесці да сур’ёзных наступстваў. Напрыклад, герпес і сіфіліс павышаюць рызыку набыць ВІЧ. Таксама павышаецца рызыка нараджэння мёртвага дзіцяці, можа развіцца рак шэйкі маткі. Ганарэя і хламідзіёз з’яўляюцца прычынамі запаленчых захворванняў малога таза, бясплоддзя і інш.

Адмаўленне ад рызыковых сексуальных паводзін – адзін з самых эфектыўных спосабаў прафілактыкі захворванняў, што перадаюцца палавым шляхам.

Бяспечныя сексуальныя  паводзіны ўключаюць:

адмаўленне ад ранняга пачатку палавога жыцця;

выключэнне выпадковых палавых сувязей;

скарачэнне сексуальных партнёраў і выбар аднаго найбольш надзейнага;

выкарыстанне сродкаў індывідуальнай прафілактыкі (прэзерватываў).

У выпадку падазрэння на падобныя захворванні неадкладна звяртацца ў лячэбную ўстанову.

Алена ШЧУПЛОВА,

урач акушэр-гінеколаг