Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Безопасность и здоровье Общество

У памяшканні паліклінікі ў каб. 211 (2-і паверх) працуе псіхолаг, які ажыццяўляе прыём пацыентаў згодна з папярэднім запісам у рэгістратуры.

Спецыяліст праводзіць дыягностыку пацыентаў: для праходжання медыка-рэабілітацыйнай  і вадзіцельскай камісій, адносна  выбару прафесіі, па методыцы Векслера (дзіцячы і дарослы варыянты). Маецца магчымасць атрымаць індывідуальныя кансультацыі па наступных праблемах: здароўе, прафесійная арыентацыя, псіхасексуальнае развіццё і рэпрадукцыйнае здароўе, псіхічнае здароўе і інш.

Па жаданні пацыента захоўваецца канфідэнцыяльнасць (ананімнасць) падчас кансультацыі.

Адміністрацыя

Валожынскай ЦРБ