Лепшыя ў вобласці

Аграрный сектор и промышленность Без рубрики Общество Ступені поспеху

У рамках штоквартальнага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака ў другім квартале 2021 года ў намінацыі сярод малочнатаварных ферм (комплексаў) з прадукцыйнасцю малочнага статка за 2020 год ад 6501 да 7500 кг на адну карову пераможцам прызнаны МТК «Пяршаі» КСУП «Пяршаі-2014».

Старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл БОДА ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў працоўны калектыў і ўручыў пераможцам Ганаровы дыплом камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Мінскага абласнога аграпрамысловага саюза з выплатай грашовага прыза ў памеры 45 базавых велічынь.

Вікенцій АДАМОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу