Нязвыклы ракурс

Кругозор

Такой мы ўбачылі башню гарадской кацельнай з двара дома № 28, што па вуліцы Міру, калі аб’ект рамантавалі.

У нашым горадзе шмат цікавых будынкаў і месцаў, якія не фатаграфуе хіба толькі лянівы. Аднак большасць з нас выбірае зручны і звыклы ракурс, таму ў выніку ўсе здымкі становяцца падобнымі адзін да аднаго, нягледзячы на розных аўтараў.  Мы ж паспрабавалі адысці ад няпісаных правіл і глянулі на добра вядомыя аб’екты архітэктуры пад іншым вуглом, і тыя “зайгралі” па-іншаму. Мяркуйце самі.

Вось так выглядае адзін з палацаў графа Тышкевіча, калі навесці на яго аб’ектыў з вуліцы Шчарбіны.
Будынак суда і вугал вакзала. Дарэчы, тым, хто жадае занатаваць на памяць вакзал у выглядзе, да якога мы прывыклі, неабходна спяшацца – хутка капітальны рамонт кардынальна зменіць яго звонку і ўнутры.
А гэта наш “папоўскі” мост, толькі зняты збоку. Сапраўдны віадук.

Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ