Школа майго дзяцінства

Культура

яшчэ пры польскай уладзе. Тыповы будынак ніхто не ўзводзіў. Дзяцей вучылі ў самай вялікай хаце вёскі – у Жаўткоў, затым установа “перасялілася” да Рысніка, а ад яго – да Бункевіча…
Запамінальны момант “першы раз у першы клас” для сямігадовага хлопчыка Казіка наступіў восенню 1938 года. Святочнай лінейкі не было, вучняў павіншаваў настаўнік Саладзінскі, які выкладаў у першым і чацвёртым класах, а ў другім і трэцім працавала пані Быльчынская (імёны настаўнікаў з цягам часу забыліся). Навучанне было бясплатным, урокі праводзілі на польскай мове. У час перапынку дзецям бясплатна давалі сціплы абед: чай і белы хлеб. Дзеяцей з бедных сем’яў забяспечвалі адзеннем. А вось падручнікі, усе школьныя прылады бацькі куплялі. Кожную сераду ў школу прыязджалі ксёндз і бацюшка, якія навучалі Закону Божаму. Наступіла восень 1939 года. Вёска Запур’е, як і ўся Заходняя Беларусь, увайшла ў склад Савецкага Саюза.
Калі пачаўся новы навучальны год у 1940-ым, дзевяцігадовы Казімір зноў пайшоў у першы клас, толькі ўжо ў новую, спецыяльна пабудаваную школу. Цяпер настаўнікі (муж і жонка Сямён Пятровіч і Тафіля Сцяпанаўна Зара) вучылі грамаце на беларускай і рускай мовах. Здавалася, усё наладзілася…
У час вайны Запур’е аказалася на акупіраванай ворагамі тэрыторыі. Казімір змог закончыць другі клас, а вось праграму трэцяга і чацвёртага класаў засвоіў толькі пасля вайны. Беларускую, рускую мовы, матэматыку, гісторыю, геаграфію, маляванне выкладалі Ніна Царык, Пётр Левановіч і некалькі іншых настаўнікаў, імёны якіх сцерліся з памяці.
Умовы, у якіх вялося навучанне, былі сціплыя. Старыя даваенныя падручнікі меў толькі настаўнік. Вучні пісалі паміж радкоў на шматках газеты. У класе мерзлі не толькі рукі ды ногі, але замярзала нават чарніла.
Чатырнаццацігадовы юнак Казімір Конаўка спыніў сваю адукацыю на чацвёртым класе: для разбуранай вайной гаспадаркі патрэбны былі рабочыя рукі.
У канцы 40-ых – пачатку 50-ых гадоў школа згарэла. Новую школу з саману (з гліны і саломы рабілі блокі) узвялі на новым месцы. Трохі пазней з цэглы дабудавалі яшчэ адно “крыло”.
Маё знаёмства, а затым і сяброўства з гэтай школай пачалося ў 1982 годзе, калі мама 1 верасня прывяла мяне ў падрыхтоўчы клас. Што ўяўляў сабой гэты будынак? Ён меў два ўваходы. Першы вёў у пачатковыя класы, кабінет беларускай і рускай мовы, сталовую, кухню; другі – у кабінеты біялогіі, гісторыі і геаграфіі, фізікі і матэматыкі, хіміі. Паміж першым крылом і другім знаходзілася настаўніцкая і кабінет дырэктара. Спартыўная зала ў школе адсутнічала. Урокі фізкультуры вясной і восенню праходзілі на спортпляцоўцы ў двары, а зімой – у калідоры. У канцы калідора сіламі вучняў і настаўнікаў быў аформлены краязнаўчы куток.
У 80-90-ых гадах вучняў у класах налічвалася не больш за 8-10 дзяцей, таму настаўнік меў магчымасць за ўрок апытаць увесь клас.
Хочацца сказаць словы падзякі ўсяму педкалектыву. І сёння з цеплынёй успамінаецца імя першай настаўніцы В. І. Сухалет, у старэйшых класах класным кіраўніком быў І. У. Загорскі. Зачароўвала сваёй прыгожай рускай мовай З. В. Юша, а любоў да роднай мовы прывіла В. Я. Семяняга. Цікава было даведацца пра будову раслін і жывёл ад М. Я. Барадакі, размаўляць па-нямецку вучыла Л. Г. Гаркуша. Кожны ўрок рабілі фізічныя і хімічныя адкрыцці разам з Н. М. Ткачэнка і К. С. Скуратовічам. З настаўніцай матэматыкі Т. І. Яцына рашалі не толькі задачы, але і жыццёвыя праблемы. Умела кіраваў педкалектывам, вучэбным працэсам М. І. Барадака.
Наступілі 2000-ыя гады. Дзяцей, моладзі ў вёсках стала мала. І маю любімую школу закрылі.
…Восенню я вадзіла свайго сына на тэрыторыю былой школы. Сёння яна выглядае велічна, а вось голыя вокны з сумам пазіраюць на вёску…
Ганна КІЗІК.

яшчэ пры польскай уладзе. Тыповы будынак ніхто не ўзводзіў. Дзяцей вучылі ў самай вялікай хаце вёскі – у Жаўткоў, затым установа “перасялілася” да Рысніка, а ад яго – да Бункевіча… Запамінальны момант “першы раз у першы клас” для сямігадовага хлопчыка Казіка наступіў восенню 1938 года. Святочнай лінейкі не было, вучняў павіншаваў настаўнік Саладзінскі, які выкладаў у першым і чацвёртым класах, а ў другім і трэцім працавала пані Быльчынская (імёны настаўнікаў з цягам часу забыліся). Навучанне было бясплатным, урокі праводзілі на польскай мове. У час перапынку дзецям бясплатна давалі сціплы абед: чай і белы хлеб. Дзеяцей з бедных сем’яў забяспечвалі адзеннем. А вось падручнікі, усе школьныя прылады бацькі куплялі. Кожную сераду ў школу прыязджалі ксёндз і бацюшка, якія навучалі Закону Божаму. Наступіла восень 1939 года. Вёска Запур’е, як і ўся Заходняя Беларусь, увайшла ў склад Савецкага Саюза. Калі пачаўся новы навучальны год у 1940-ым, дзевяцігадовы Казімір зноў пайшоў у першы клас, толькі ўжо ў новую, спецыяльна пабудаваную школу. Цяпер настаўнікі (муж і жонка Сямён Пятровіч і Тафіля Сцяпанаўна Зара) вучылі грамаце на беларускай і рускай мовах. Здавалася, усё наладзілася… У час вайны Запур’е аказалася на акупіраванай ворагамі тэрыторыі. Казімір змог закончыць другі клас, а вось праграму трэцяга і чацвёртага класаў засвоіў толькі пасля вайны. Беларускую, рускую мовы, матэматыку, гісторыю, геаграфію, маляванне выкладалі Ніна Царык, Пётр Левановіч і некалькі іншых настаўнікаў, імёны якіх сцерліся з памяці. Умовы, у якіх вялося навучанне, былі сціплыя. Старыя даваенныя падручнікі меў толькі настаўнік. Вучні пісалі паміж радкоў на шматках газеты. У класе мерзлі не толькі рукі ды ногі, але замярзала нават чарніла. Чатырнаццацігадовы юнак Казімір Конаўка спыніў сваю адукацыю на чацвёртым класе: для разбуранай вайной гаспадаркі патрэбны былі рабочыя рукі. У канцы 40-ых – пачатку 50-ых гадоў школа згарэла. Новую школу з саману (з гліны і саломы рабілі блокі) узвялі на новым месцы. Трохі пазней з цэглы дабудавалі яшчэ адно “крыло”. Маё знаёмства, а затым і сяброўства з гэтай школай пачалося ў 1982 годзе, калі мама 1 верасня прывяла мяне ў падрыхтоўчы клас. Што ўяўляў сабой гэты будынак? Ён меў два ўваходы. Першы вёў у пачатковыя класы, кабінет беларускай і рускай мовы, сталовую, кухню; другі – у кабінеты біялогіі, гісторыі і геаграфіі, фізікі і матэматыкі, хіміі. Паміж першым крылом і другім знаходзілася настаўніцкая і кабінет дырэктара. Спартыўная зала ў школе адсутнічала. Урокі фізкультуры вясной і восенню праходзілі на спортпляцоўцы ў двары, а зімой – у калідоры. У канцы калідора сіламі вучняў і настаўнікаў быў аформлены краязнаўчы куток. У 80-90-ых гадах вучняў у класах налічвалася не больш за 8-10 дзяцей, таму настаўнік меў магчымасць за ўрок апытаць увесь клас. Хочацца сказаць словы падзякі ўсяму педкалектыву. І сёння з цеплынёй успамінаецца імя першай настаўніцы В. І. Сухалет, у старэйшых класах класным кіраўніком быў І. У. Загорскі. Зачароўвала сваёй прыгожай рускай мовай З. В. Юша, а любоў да роднай мовы прывіла В. Я. Семяняга. Цікава было даведацца пра будову раслін і жывёл ад М. Я. Барадакі, размаўляць па-нямецку вучыла Л. Г. Гаркуша. Кожны ўрок рабілі фізічныя і хімічныя адкрыцці разам з Н. М. Ткачэнка і К. С. Скуратовічам. З настаўніцай матэматыкі Т. І. Яцына рашалі не толькі задачы, але і жыццёвыя праблемы. Умела кіраваў педкалектывам, вучэбным працэсам М. І. Барадака. Наступілі 2000-ыя гады. Дзяцей, моладзі ў вёсках стала мала. І маю любімую школу закрылі. …Восенню я вадзіла свайго сына на тэрыторыю былой школы. Сёння яна выглядае велічна, а вось голыя вокны з сумам пазіраюць на вёску…
Ганна КІЗІК.



Добавить комментарий