Навучальны год 2021/2022

Молодежный курьер Общество

Усяго з верасня на заняткі ў школах і гімназіях прыйдуць каля 1 млн 85 тыс. вучняў, у тым ліку 118 тыс. першакласнікаў.

Тэма першага ўрока «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны».

У 2021/2022 навучальным годзе ў краіне будуць функцыянаваць:

50 ВНУ (42 дзяржаўныя, 8 прыватных);

193 установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

176 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі;

2936 устаноў дашкольнай адукацыі, у якіх будуць атрымліваць дашкольную і спецыяльную адукацыю больш за 425 тыс. выхаванцаў;

2940 дзяржаўных устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі;

237 устаноў спецыяльнай адукацыі, у якіх будуць 14 863 навучэнцы.

У 2021 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю:

12 устаноў дашкольнай адукацыі на 2229 месцаў;

7 школ на 6095 месцаў (у Віцебску, Бабруйску, Гомелі, Баранавічах, Стоўбцах і 2 у Мінску).

Крыніца: Міністэрства адукацыі