Мільён доз кітайскай вакцыны ад COVID-19 паступіць у Беларусь у першыя дні верасня

COVID-19

Мільён доз кітайскай вакцыны ад COVID-19 паступіць у Беларусь у першыя дні верасня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Дакументы на закупку вакцыны прайшлі ўзгадненне. У вырашэнні гэтага пытання Міністэрству аховы здароўя Беларусі актыўна дапамагалі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і пасольствы дзвюх краін.

Размова ідзе пра мільён доз вакцыны Sinopharm, якая раней паступала ў краіну па гуманітарнай дапамозе.

Акрамя таго, кітайскі бок выдзеліць Беларусі яшчэ 500 тыс. доз вакцыны ў якасці гуманітарнай дапамогі.