Трэба выпрацаваць сістэму арганізацыі экскурсій школьнікаў па памятных мясцінах — Лукашэнка

Главное Молодежный курьер Общество

Трэба выпрацаваць сістэму арганізацыі экскурсій школьнікаў па памятных мясцінах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Ведаеце, той, хто пабываў у Хатыні, з гэтымі «анучамі» на вуліцы не хадзіў. А гэта ж наш здабытак. І мы сваіх дзяцей з гэтымі фактамі нашай гісторыі не здолелі, не змаглі, проста не захацелі, упусцілі гэта пытанне, не пазнаёмілі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, дзяржава выдзеліць патрэбныя сродкі. «Але трэба разумець, што павінны падключыцца і прадпрыемствы, і бацькі, і школа. Школа — арганізаваць. Няхай маленькую капейку, але бацькі прафінансуюць, каб яны разумелі гэта. І будзем рэкамендаваць прадпрыемствам дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці займацца гэтым пытаннем, — адзначыў Прэзідэнт. — Тут перашкод не будзе. Трэба выпрацаваць сістэму і яе прытрымлівацца. Будзе сістэма, вы атрымаеце неабходны транспарт, фінансаванне для таго, каб праводзіць гэтыя экскурсіі. Тэма не проста ўзята на кантроль. Яна ўжо рэалізоўваецца».