СВАІХ ПАДТРЫМАЦЬ – СВЯТАЯ СПРАВА

Общество

У перыяд, калі большасць бацькоў, чые дзеці з’яўляюцца школьнікамі, заняты набыццём неабходных для вучобы рэчаў,  у раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшла сустрэча кіраўніцтва і супрацоўнікаў, у сем’ях якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей.

Трое дзяцей у сем’ях:

намесніка начальніка РАУС  падпалкоўніка  Аляксандра Акушкі;

намесніка начальніка аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі      

маёра Аляксея Ярашэвіча і яго жонкі, старшага інспектара  Ірыны Ярашэвіч;

старшага ўчастковага інспектара капітана Дзяніса Богдана;

старшага інспектара ДА ,маёра Наталлі Шапарэвіч;

міліцыянера-вадзіцеля,  прапаршчыка Віктара Брылеўскага.

Чацвёра дзяцей у сям’і старшага інспектара Таццяны Сухадолец.

Не ўсе шматдзетныя бацькі змаглі прысутнічаць на сустрэчы, службовыя абавязкі для людзей у форме – заўсёды на першым месцы. Аднак грашовыя сертыфікаты на набыццё канцылярскіх тавараў у адным з магазінаў Валожына  ўсім, хто адсутнічаў, абавязкова будуць перададзены.

Да тых, каму служба дазволіла завітаць у залу пасяджэнняў райаддзела, звярнуўся начальнік РАУС Дзмітрый Вяроўчык. Ён пажадаў шматдзетным бацькам і іх нашчадкам здароўя і поспеху ў службе і вучобе, затым асабіста ўручыў падарункі.

Як адзначыў Аляксандр Акушка, у вялікім і дружным калектыве супрацоўнікаў міліцыі Валожынскага райаддзела мноства цудоўных традыцый. Падтрымаць шматдзетныя сем’і напярэдадні 1 верасня – адна з іх.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара