ЗАЙМЕЛІ ЎЛАСНЫ БУДЫНАК

Главное Официально

Госці з іншых раёнаў.

Сёння ў Валожыне ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё новага будынка прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Валожынскім раёне.

Выступае старшыня райвыканкама Я.М.Круковіч.

 

Прывітанне ад артыстаў РЦК.

 

Ю.І.Лаўрэнаў

 

Пераразанне сімвалічнай стужкі.

У працэдуры пераразання  стужкі  сіняга колеру (колер Белдзяржстраху)  прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч, намеснік генеральнага дырэктара  Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” Юрый Ігаравіч Лаўрэнаў, якія перад гэтым павіншавалі ветэранаў, дзеючы калектыў і гасцей урачыстасці са знакавым для Валожына і страхавой арганізацыі падзеяй.

Сімвалічны ключ у руках С.А.Бражаловіча.

Сімвалічны ключ з рук начальніка ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага развіцця Белдзяржстраху Сяргея Віктаравіча Кулінковіча прыняў дырэктар валожынскага прадстаўніцтва Сяргей Анатольевіч Бражаловіч.

С.А. Бражаловіч знаёміць Я.М.Круковіча з інтэр’ерам будынка.
Пакой прыёму ежы.
 
В.Яблонская ў новым кабінеце.

З віншаваннямі з нагоды пераезду ва ўласны будынак да калектыву звярнуліся калега С. А. Бражаловіча з Маладзечна Ірына Іванаўна Завацкая і былы дырэктар Наталля Аляксандраўна Сіношына.

Кожны з выступоўцаў прыбыў на мерапрыемства з падарункам, і ў адказ атрымаў памятны сувенір. Вучнёўскія рукзакі, як падарунак ад арганізацыі, што клапоціцца пра дабрабыт грамадзян, дасталіся дзецям-школьнікам супрацоўнікаў.

Ветэраны працы.
Дзеючы калектыў.

Да сапраўднага часу валожынскія страхавыя работнікі арандавалі памяшканні ў пошты, і вось нарэшце прыгожы двухпавярховы асабняк на вуліцы Партызанскай, узведзены на сродкі Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” гасцінна расчыніў  свае дзверы як для калектыву прадстаўніцтва, так і для кліентаў. Зараз тут адмысловыя ўмовы для працы кожнага з 27 штатных супрацоўнікаў. Новы дом прафесіяналаў страхавой справы аснашчаны пакоем для прыняцця ежы, памяшканнем для архіва.  У кабінетах новая мэбля і аргтэхніка. Тэрыторыя і ўсе ўнутраныя памяшканні прыстасаваны для наведвання людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара