Асцярожна, махляры!

Закон и порядок Общество

Следчымі Валожынскага раёна за апошнія 5 месяцаў распачаты 2 крымінальныя справы аб махлярстве.

Так, летам 2021 года 46-гадовай жыхарцы г. Мінска, якая мае дачны ўчастак у садовым таварыстве Валожынскага раёна, незнаёмыя 5 мужчын прапанавалі выканаць будаўнічыя работы на дачным участку за 5710 рублёў, на што дачніца пагадзілася і перадала грошы незнаёмым. Аднак “будаўнікі” падманулі мінчанку, завалодаўшы яе грашовымі сродкамі, на сувязь больш не выходзілі, а работы, якія абяцалі выканаць, не выканалі.

Аналагічная сітуацыя адбылася незадоўга да папярэдняй гісторыі: 27 красавіка мінчанін, 76-гадовы пенсіянер, што мае ўчастак у садовым таварыстве ў Валожынскім раёне, дамовіўся аб выкананні работ з невядомымі 4 мужчынамі, перадаўшы больш за 2000 рублёў, пасля чаго будаўнічыя работы мужчыны не выканалі і на сувязь ужо не выходзілі.

Па дадзеных фактах Валожынскім РАСК распачаты крымінальныя справы па ч. 1 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь.

Паколькі выпадкі падману грамадзян не з’яўляюцца адзінкавымі, просім грамадзян:

 – заключаць адпаведныя дагаворы з тымі, хто выконвае будаўніча-мантажныя работы;

 – аплачваць працу будаўнікоў па факце выкананых работ.

Лізавета БОРЫС,

следчы Валожынскага РАСК