Хто з продкаў нашых першы тут звіў сваё гняздо?!

Культура

Жыць у вёсцы Пугачы і не любіць гэту мясцовасць, гэту старонку сінявокай Беларусі – гэта значыць не заўважаць нічога прыгожага вакол сябе. Пугачы – радзіма майго мужа, з якім разам крочым па жыцці ўжо 21 год, тут нарадзіліся нашы дзеці і працягваецца далейшае жыццё. Шмат разоў мела намер пакінуць гэты куток, але штосьці ўвесь час утрымлівае. Магчыма, гэта людзі, якія жывуць побач, магчыма, атмасфера, асвечаная святлом некаторых выдатных асоб…
Тут гаічок насупраць хаты,
А ў ім салоўка заліваецца,
Тут я тапчу тую сцяжынку,
Яна жыццём і называецца.
Пугачы – малая радзіма вядомага паэта Віктара Шніпа, які напрыканцы сакавіка адзначыў свой залаты юбілей. Калі вы завітаеце ў нашу бібліятэку, то ўбачыце выставу «Мы Вамі ганарымся». Там ёсць фотаздымкі з асабістага альбома Віктара Анатольевіча і яго партрэт, напісаны вучнем 11 класа Пугачоўскай школы Максімам Чэрнікам. А таксама выстаўлены зборнікі твораў нашага земляка, часопісы, у якіх ён друкуецца. Апошнюю кнігу «Проза паэзіі і агню» паэт таксама падарыў нашай установе.
Я працую ў бібліятэцы зусім нядаўна, але стараюся спасцігаць нюансы цікавай і патрэбнай людзям прафесіі. Сёння, як ніколі, бібліятэка на вёсцы вельмі патрэбна, становіцца ў некаторых вёсках адзіным культурна-асветным і інфармацыйным цэнтрам. Дарэчы, наша бібліятэка і сама сёлета юбілярка – будзем святкаваць 55 гадоў з дня заснавання.
Алена ЧЭРНІК,
бібліятэкар Пугачоўскай сельскай бібліятэкі.

Жыць у вёсцы Пугачы і не любіць гэту мясцовасць, гэту старонку сінявокай Беларусі – гэта значыць не заўважаць нічога прыгожага вакол сябе. Пугачы – радзіма майго мужа, з якім разам крочым па жыцці ўжо 21 год, тут нарадзіліся нашы дзеці і працягваецца далейшае жыццё. Шмат разоў мела намер пакінуць гэты куток, але штосьці ўвесь час утрымлівае. Магчыма, гэта людзі, якія жывуць побач, магчыма, атмасфера, асвечаная святлом некаторых выдатных асоб… Тут гаічок насупраць хаты, А ў ім салоўка заліваецца, Тут я тапчу тую сцяжынку, Яна жыццём і называецца. Пугачы – малая радзіма вядомага паэта Віктара Шніпа, які напрыканцы сакавіка адзначыў свой залаты юбілей. Калі вы завітаеце ў нашу бібліятэку, то ўбачыце выставу «Мы Вамі ганарымся». Там ёсць фотаздымкі з асабістага альбома Віктара Анатольевіча і яго партрэт, напісаны вучнем 11 класа Пугачоўскай школы Максімам Чэрнікам. А таксама выстаўлены зборнікі твораў нашага земляка, часопісы, у якіх ён друкуецца. Апошнюю кнігу «Проза паэзіі і агню» паэт таксама падарыў нашай установе. Я працую ў бібліятэцы зусім нядаўна, але стараюся спасцігаць нюансы цікавай і патрэбнай людзям прафесіі. Сёння, як ніколі, бібліятэка на вёсцы вельмі патрэбна, становіцца ў некаторых вёсках адзіным культурна-асветным і інфармацыйным цэнтрам. Дарэчы, наша бібліятэка і сама сёлета юбілярка – будзем святкаваць 55 гадоў з дня заснавання.
Алена ЧЭРНІК, бібліятэкар Пугачоўскай сельскай бібліятэкі.



Добавить комментарий