Мінадукацыі нагадала графік школьных чвэрцяў і канікулаў у новым навучальным годзе

Молодежный курьер Общество

Перад пачаткам новага навучальнага года Міністэрства адукацыі нагадала аб тэрмінах адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе, паведамляе БЕЛТА.

Першая чвэрць — з 1 верасня па 30 кастрычніка, другая — з 8 лістапада па 24 снежня, трэцяя — з 10 студзеня па 26 сакавіка 2022 года, чацвёртая — з 4 красавіка па 31 мая 2022 года.

Асеннія канікулы ў дзяцей прадоўжацца 8 дзён — з 31 кастрычніка па 7 лістапада ўключна; зімовыя — 16 дзён, з 25 снежня па 9 студзеня ўключна; вясеннія — 8 дзён, з 27 сакавіка па 3 красавіка ўключна.

Што датычыцца летніх канікулаў, то яны прадоўжацца 92 дні — з 1 чэрвеня па 31 жніўня, а для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі, — 82 дні, з 11 чэрвеня па 31 жніўня ўключна.

Для навучэнцаў 1-2 класаў (3-х класаў — для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 14 по 20 лютага працягласцю 7 дзён.