Акцыя “Маладая Міншчына – за ўраджай!”

Аграрный сектор и промышленность

 

Дырэктар КСУП “Валожынскае” Генрык ПАЛОЙКА, Яўген ПАЛЯШЧУК і Вераніка ЗАГОРСКАЯ.У рамках акцыі “Маладая Міншчына – за ўраджай!” прафсаюзы ўшанавалі лепшых лідараў сёлетняй уборачнай кампаніі – маладзёжны экіпаж КСУП “Валожынскае” ў складзе братоў Паўла і Яўгена Палешчукоў, якія дасягнулі намалоту збожжа ў 2 тысячы тон.

 

Дзмітрый і Юрый ДРАНЕВІЧЫ, Леанід МАКАВІК.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская і старшыня прафкама работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій Адамовіч на мінулым тыдні таксама прыехалі падзякаваць перадавікам сельскай гаспадаркі на жніве: бацьку і сыну Генадзію і Дзмітрыю Цішэвічам з КУП “Сівіца”, братам Дзмітрыю і Юрыю Драневічам, Леаніду Макавіку, Дзмітрыю Баюсу з КСУП “Валожынскае”, Віталію Пятроўскаму з КСУП “Пяршаі-2014” за іх нялёгкую і вельмі важную для краіны і ўсяго беларускага народа працу. Яны пажадалі працаўнікам вёскі вытворчых поспехаў, здароўя і дабрабыту, уручылі падзячныя пісьмы і памятныя падарункі.

Наш кар.