З месца падзеі

2021 - Год народнага адзінства Общество Официально

 

 

Сёння ў раёне прайшла жнівеньская штогадовая канферэнцыя педагагічных работнікаў. Галоўная тэма педагагічнага форума – адукацыйныя стратэгіі Валожынскага раёна – адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў устаноў адукацыі, фізічнай культуры і спорту, кіраўнікі раённых метадычных аб’яднанняў педагогаў, лідары прафсаюзнага руху, ветэраны педагагічнай працы. маладыя спецыялісты, педагагічныя работнікі.

 

Сёлета яна праходзіла два дні: у прыватнасці, на мінулым тыдні ля педагагічных работнікаў была арганізавана работа тэматычных пляцовак дасягненняў сістэмы адукацыі раёне. Так, на базе СШ № 2 г. Валожына адбылася пляцоўка “Ад маладзёжных ініцыятыў да рэальных спраў”; у Вішнеўскай школе была арганізавана пляцоўка па тэме “Станаўленне духоўна-маральнай і сацыякультурнай асобы як вынік грамадзянска-патрычтычнага выхавання”; у Івянецкай адзінаццацігодцы працавала пляцоўка “Захаванне традыцый народа і сям’і праз вывучэнне гісторыі малой радзімы”; Ракаўская школа прадставіла пляцоўку “Гісторыка-краязнаўчая і экскурсійная дзейнасць як сродак выхавання грамадзяніна і патрыёта”; на базе Івянецкага цэнтра развіцця дзіцяці разгарнулася пляцоўка “Сучасная адукацыя: вопыт мінулага, позірк у будучыню”.

 

У рабоце пляцовак былі прадстаўлены лепшы педагагічны вопыт, поспехі і дасягненні калектываў устаноў адукацыі раёна пад агульнай назвай “Адукацыйныя стратэгіі Валожынскага раёна – адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм”. Удзельнікі абмяркавалі актуальныя пытанні развіцця сістэмы адукацыі раёна, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі сродкамі грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў.

 Сёння адбылася прэзентацыя дасягненняў сістэмы дукацыі раёна, прайшло плянарнае пасяджэнне. У кінатэатры “Юнацтва” райцэнтра разгарнулася выстава кветкавых кампазіцый, архітэктурных макетаў “Валожыншчына гістарычная”, былі арганізаваны фотазоны. У фае кінатэатра ўдзельнікі азнаёміліся з вопытам работы ўстаноў адукацыі раёна па праекце “КРОК”, выставачнай экспазіцыяй “Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм”.

 На плянарным пасяджэнне адбылося ўшанаванне лепшых педагогаў, маладых спецыялістаў, якія прыбылі на работы ва ўстановы адукацыі раёна. Таксама былі падведзены вынікі мінулага навучальнага года, вызначаны стратэгіі кірунку развіцця сістэмы адукацыі раёна на новы навучальны год.

 Пасля афіцыйнай часткі сваім майстэрствам усіх прысутных парадавалі самадзейныя артысты раёна.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

фота аўтара