ПАЗНАВАЛЬНЫ АДПАЧЫНАК

Общество

 

З мэтай згуртавання калектыву ў раёным аддзеле ўнутраных спраў часта праводзяцца мерапрыемствы, падчас якіх супрацоўнікі могуць пабываць у нефармальных абставінах. Падобныя сустрэчы звычайна адбываюцца з удзелам сем’яў. Асабліва цікава праходзяць экскурсійныя паездкі, куды службовыя асобы бяруць жонку ці мужа і абавязкова дзяцей.  

   

Нядаўна група з 37 чалавек штатных супрацоўнікаў  і  членыаў іх сямей здзейснілі падарожжа ў горад Жодзіна, дзе для іх была наладжана экскурсія на ААТ “БЕЛАЗ”. Тут падарожнікам з Валожына паказалі музей прадпрыемства, расказалі пра асаблівасці стварэння кар’ерных самазвалаў, бульдозераў, пагрузчыкаў, цягачоў.  Інфармацыя, якой шчодра дзяліўся экскурсавод, зацікавіла не толькі мужчын і хлопчыкаў. Жаночая палавіна групы з задавальненнем унікала ў асаблівасці высокатэхналагічнай вытворчасці.  Кожны ўдзельнік пазнавальнай вылазкі павёз з сабой фотаздымкі на фоне машын-веліканаў.

Па дарозе дадому адбыўся заезда на Курган Славы. Асабліва цікавым пад’ём на 35-метровую вышыню мемарыяльнага комплексу – помніка Вялікай Айчыннай вайны палічылі тыя, хто пабываў тут упершыню. Але і тыя, хто ўжо неаднойчы пераадольваў знакамітую 241 прыступку, разам  са ўсёй камандай ажыццявілі пад’ём, каб аддаць даніну павагі змагарам з фашызмам.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ