1 верасня – асаблівая дата ў календары

Важное Общество Официально

Сёлетні Дзень ведаў стаў асабліва ўрачыстым і запімінальным для школьнікаў Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа – сюды завіталі вялікія госці: першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей ЛЯЎКОВІЧ, старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Яўген КРУКОВІЧ, начальнік ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Таццяна Крыкала.

 

Вітаючы школьнікаў перад пачаткам новага навучальнага года, кіраўнікі адзначалі, што 1 верасня – асаблівая дата ў календары, незабыўнае і доўгачаканае свята, дарагое ўсім пакаленням, бо жыццёвы шлях кожнага ў многім вызначаецца школьнымі гадамі. Гэты ўрачысты дзень напоўнены ўсмешкамі і радаснымі чаканнямі, пачаткам новага этапу плённай, цікавай і творчай работы.

 Словы віншавання і пажадання ўсім прысутным таксама выказалі дырэктар школы Таццяна ЧАБАЙ, старшыня Гародзькаўскага сельвыканкама Ганна САДОЎСКАЯ, дырэктар ААТ “Агра-Дубінское” Генадзь Каспяровіч.

Са святочнай нагоды школе былі ўручаны значныя і вельмі патрэбныя ў школьным працэсе падарункі: ад Мінскага аблвыканкама – інтэр’актыўная дошка, ад раённага выканаўчага камітэта — камп’ютар і прынтар, мясцовая гаспадарка падарыла 7 першакласнікам парты.

Першы ўрок у рабят пройдзе па тэме: “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны”.