ЛЕПШ ПАПЯРЭДЗІЦЬ, ЧЫМ ТУШЫЦЬ

Закон и порядок

У Рэспубліцы Беларусь склалася напружаная абстаноўка з пажарамі і гібеллю на іх людзей.

За 9 месяцаў бягучага года адбылося 6320 пажараў, на якіх загінулі 780 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Гэта на 22 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З наступленнем ацяпляльнага сезона колькасць пажараў у жылым фондзе павялічылася, штодня гінуць людзі. Асноўная прычына ўзнікнення пажараў і гібелі людзей – курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення.

У цяперашні час Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі праводзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне гібелі людзей. Гэта ў першую чаргу рэйды, акцыі супраць курэння ў ложку і неасцярожнага абыходжання з агнём, іншыя прафілактычныя мерапрыемствы з насельніцтвам.

 



Добавить комментарий