Школьныя канікулы ў 2021/2022 навучальным годзе

Молодежный курьер Общество

Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 1 верасня. Тэма першага ўрока — «Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны».

Плануецца, што ў новым навучальным годзе заняткі пачнуць амаль 1 млн 85 тыс. вучняў, у тым ліку 118 тыс. першакласнікаў.

Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікулаў у 2021/2022 навучальным годзе:

асеннія канікулы — 8 дзён, з 31 кастрычніка па 7 лістапада 2021 года;

зімовыя канікулы — 16 дзён, з 25 снежня 2021-га па 9 студзеня 2022 года*;

вясеннія канікулы — 8 дзён, з 27 сакавіка па 3 красавіка 2022 года;

летнія канікулы — 92 дні, з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2022 года**.

* Для вучняў з першых, другіх класаў (трэціх класаў — для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 14 па 20 лютага 2022 года працягласцю 7 дзён.

** У вучняў, якія скончылі дзявятыя класы, канікулы складуць 82 дні, пачнуцца пасля экзаменаў, з 11 чэрвеня, і прадоўжацца па 31 жніўня.

У 2021 годзе на работу ва ўстановы адукацыі накіраваны амаль 6 тыс. маладых спецыялістаў.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.