Рукзак школьніка

Без рубрики

Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў.

На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.

У ранцах для дзяцей малодшага школьнага ўзросту павінна быць формаўстойлівая спінка.

Маркіроўка ранцаў, сумак, партфеляў і рукзакоў для школьнікаў павінна змяшчаць інфармацыю аб узросце карыстальніка.

Маса рукзака школьніка:

пачатковыя класы — да 700 г,

сярэднія і старшыя класы — да 1 кг.

Маса штодзённага камплекта падручнікаў з пісьмовымі прыладамі для вучняў*:

I-II класы — да 1,5 кг,

III-IV класы — да 2 кг,

V-VI класы — да 2,5 кг,

VII-VIII класы — да 3 кг,

IX-XI класы — да 3,5 кг.

* Без масы ранца або рукзака.

Крыніца: ТР МС 007/2011, санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі».