У коле сяброў, ці погляд праз паўстагоддзя

Культура

Памятаць – гэта ўсё роўна, што разумець, а чым больш разумееш, тым больш бачыш добрага. Так гаварыў класік. Гэта думка набывае асаблівы сэнс, калі размова ідзе пра бібліятэку. Так-так, менавіта пра бібліятэку, бо яна – і Памяць тысячагоддзяў, і Розум тысячагоддзяў, і ўсё лепшае, што змагло зрабіць чалавецтва за сваё існаванне.
Колькі сябе памятаю, столькі адчуваю нейкую асаблівую атмасферу гэтай установы. І калі школьніцай шукала на паліцах сярод сотняў кніг тую, якая б прымусіла суперажываць, смяяцца, плакаць, думаць. І калі студэнткай працавала ў цішыні чытальнай залы Ленінкі, як называлі тады Нацыянальную бібліятэку, што знаходзілася праз дарогу ад нашага філфака. І ўсе гады, як толькі навучылася чытаць, хіба што з невялікімі перапынкамі, была актыўным чытачом Сугваздаўскай сельскай бібліятэкі. Як аказалася, памятаю кожнага бібліятэкара, што працаваў тут, як асобу. Такіх розных і такіх аддадзеных сваёй справе…
Хата-чытальня была адкрыта ў Сугваздах у 1960 годзе. Невялічкі пакой у прыстасаваным будынку, дзе размяшчаліся яшчэ сельскі Савет і пошта. Першым бібліятэкарам была Марыя Фларыянаўна Шчарбачэвіч, яна сама і даводзіла да ладу памяшканне. Бацька дапамог зрабіць стэлажы для кніг. Ва ўтульную бібліятэку пацягнуліся людзі, асабліва моладзь, школьнікі. Бібліятэка на той момант была адзінай установай культуры ў акрузе, і бібліятэкар, акрамя выдачы кніг і прапаганды, займалася шмат якімі іншымі справамі. У прыватнасці, арганізацыяй мастацкай самадзейнасці, у якой удзельнічалі энтузіясты з навакольных вёсак.
Эстафету ініцыятыўнасці і неабыякавасці падхапіла наступны бібліятэкар Ніна Уладзіміраўна Сянько. Сімпатычная, з добразычлівай усмешкай, яна была вельмі гасціннай гаспадыняй. У той час бібліятэка стала сапраўдным зборным пунктам. Да гэтага часу многія вяскоўцы памятаюць тагачасныя канцэрты. Генератарам многіх ідэй быў школьнік Сяргей Кулачэнка, будучы бацька “начной снайпершы” Дзіяны Арбенінай. Трэба сказаць, што ўсе бібліятэкары былі першымі арганізатарамі культурнага жыцця вёскі.
Браніслава Канстанцінаўна Радына (Хадзінская) без адрыву ад вытворчасці першай з нашых бібліятэкараў атрымлівала спецыяльную адукацыю. У часы яе работы бібліятэка пераехала ў новае, прасторнае памяшканне ў толькі што пабудаваным клубе. Браніслава Канстанцінаўна ўспамінае, што кніжны фонд налічваў тады каля 7 тысяч кніг, чытачоў таксама было шмат. Бібліятэкар, як і заўсёды, быў першым памочнікам культработнікаў новага клуба.
На працягу дзесяці гадоў працаваў бібліятэкарам Сяргей Аляксеевіч Скакун, былы франтавік. Воінскую службу ён пачаў у 1940 годзе, прайшоў з 860-м авіяпалком у складзе 3-га Украінскага фронту ўсю Еўропу. Для яго вайна закончылася толькі ў 1946 годзе на Усходзе. Быў паранены, кантужаны, узнагароджаны ордэнам салдацкай Славы II ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “За вызваленне Белграда”, “За перамогу над Японіяй”. У свой час Сяргей Аляксеевіч быў старшынёй Сугваздаўскага сельскага Савета народных дэпутатаў, старшынёй калгаса імя Гастэлы. Бібліятэка стала апошнім радком у яго працоўнай біяграфіі. С. А. Скакун сам шмат чытаў і дапамог многім вяскоўцам на ўсё жыццё пасябраваць з кнігай.
Вольга Уладзіміраўна Старыкевіч, Антаніна Рыгораўна Лужынская, Ірына Мечыславаўна Гарбачэўская – бібліятэкары новага пакалення. Яны мелі добрую прафесіянальную падрыхтоўку, былі людзьмі адукаванымі, творчымі, з любоўю ставіліся да сваёй работы. У кожнай з іх былі свае таленты. І сёння, напрыклад, успамінаюцца гумарыстычныя маналогі ў выкананні І. М. Гарбачэўскай – вясёлай, няўрымслівай, творчай жанчыны, якая мусіла па жыццёвых абставінах памяняць работу.
Наш апошні бібліятэкар – Наталля Іванаўна Азарэвіч – зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. У маладой жанчыны ўсё яшчэ наперадзе, хай толькі будзе больш здароўя, сіл, цярпення і чалавечай спагады.
Так сталася, што пакуль Наталля гадуе дачушку, я замяніла яе на рабочым месцы. Незнаёмая з бібліятэчнай справай, думала, хоць кніг начытаюся. Але аказалася, што бібліятэка – гэта своеасаблівы арганізм, і чытаць на рабоце няма калі. Непрацяглы час работы супаў якраз з юбілейнай для ўстановы датай, прапусціць якую было б недаравальна. З дапамогай работнікаў Дома культуры, актыўных чытачоў В. У. Чараповіч, Я. У. Захарэвіч, Кацярыны Матанавай, Кацярыны і Хрысціны Прахаронак мы падрыхтавалі свята “Бібліятэка збірае сяброў”. У той дзень было ўсё: успаміны аб мінулым, узнагароджанне чытачоў у розных намінацыях, конкурс на лепшае выказванне “Бібліятэка – гэта…”, песні, вершы, сцэнкі. Сапраўдным сюрпрызам аказалася з’яўленне на свяце гурта народнай песні “Сваякі” з РЦК, які падарыў прысутным не толькі песні, але і сувенір – дамавіка-ахоўніка бібліятэкі, які ўжо атрымаў імя Проша. Уручыла падарункі і сказала словы падзякі ўсім, хто ўнёс уклад у гісторыю Сугваздаўскай сельскай бібліятэкі, дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы І. М. Зянько.
Патрэбна сказаць, што многія вяс-коўцы, якія па розных прычынах не змаглі прыйсці на свята, прынялі ўдзел у акцыі “Падары бібліятэцы кнігу”. Асабліва важкі падарунак зрабіла жыхарка Сугваздаў Л. Э. Гунько.
50 гадоў, што мінулі, — гэта ўжо гісторыя. Адкрылася новая старонка. І хочацца верыць, што ніякія новыя тэхналогіі не загубяць бібліятэку, што будзе яна існаваць заўжды. Дарэчы, лепшым выказваннем прызнана такое: “Бібліятэка – гэта час, падораны сабе”. Няхай такая магчымасць будзе задавальненнем усіх запатрабаванняў і густаў кожнага, хто становіцца чытачом бібліятэкі.
Галіна РЫМША,
бібліятэкар Сугваздаўскай сельскай бібліятэкі.

Памятаць – гэта ўсё роўна, што разумець, а чым больш разумееш, тым больш бачыш добрага. Так гаварыў класік. Гэта думка набывае асаблівы сэнс, калі размова ідзе пра бібліятэку. Так-так, менавіта пра бібліятэку, бо яна – і Памяць тысячагоддзяў, і Розум тысячагоддзяў, і ўсё лепшае, што змагло зрабіць чалавецтва за сваё існаванне.Колькі сябе памятаю, столькі адчуваю нейкую асаблівую атмасферу гэтай установы. І калі школьніцай шукала на паліцах сярод сотняў кніг тую, якая б прымусіла суперажываць, смяяцца, плакаць, думаць. І калі студэнткай працавала ў цішыні чытальнай залы Ленінкі, як называлі тады Нацыянальную бібліятэку, што знаходзілася праз дарогу ад нашага філфака. І ўсе гады, як толькі навучылася чытаць, хіба што з невялікімі перапынкамі, была актыўным чытачом Сугваздаўскай сельскай бібліятэкі. Як аказалася, памятаю кожнага бібліятэкара, што працаваў тут, як асобу. Такіх розных і такіх аддадзеных сваёй справе… Хата-чытальня была адкрыта ў Сугваздах у 1960 годзе. Невялічкі пакой у прыстасаваным будынку, дзе размяшчаліся яшчэ сельскі Савет і пошта. Першым бібліятэкарам была Марыя Фларыянаўна Шчарбачэвіч, яна сама і даводзіла да ладу памяшканне. Бацька дапамог зрабіць стэлажы для кніг. Ва ўтульную бібліятэку пацягнуліся людзі, асабліва моладзь, школьнікі. Бібліятэка на той момант была адзінай установай культуры ў акрузе, і бібліятэкар, акрамя выдачы кніг і прапаганды, займалася шмат якімі іншымі справамі. У прыватнасці, арганізацыяй мастацкай самадзейнасці, у якой удзельнічалі энтузіясты з навакольных вёсак. Эстафету ініцыятыўнасці і неабыякавасці падхапіла наступны бібліятэкар Ніна Уладзіміраўна Сянько. Сімпатычная, з добразычлівай усмешкай, яна была вельмі гасціннай гаспадыняй. У той час бібліятэка стала сапраўдным зборным пунктам. Да гэтага часу многія вяскоўцы памятаюць тагачасныя канцэрты. Генератарам многіх ідэй быў школьнік Сяргей Кулачэнка, будучы бацька “начной снайпершы” Дзіяны Арбенінай. Трэба сказаць, што ўсе бібліятэкары былі першымі арганізатарамі культурнага жыцця вёскі. Браніслава Канстанцінаўна Радына (Хадзінская) без адрыву ад вытворчасці першай з нашых бібліятэкараў атрымлівала спецыяльную адукацыю. У часы яе работы бібліятэка пераехала ў новае, прасторнае памяшканне ў толькі што пабудаваным клубе. Браніслава Канстанцінаўна ўспамінае, што кніжны фонд налічваў тады каля 7 тысяч кніг, чытачоў таксама было шмат. Бібліятэкар, як і заўсёды, быў першым памочнікам культработнікаў новага клуба. На працягу дзесяці гадоў працаваў бібліятэкарам Сяргей Аляксеевіч Скакун, былы франтавік. Воінскую службу ён пачаў у 1940 годзе, прайшоў з 860-м авіяпалком у складзе 3-га Украінскага фронту ўсю Еўропу. Для яго вайна закончылася толькі ў 1946 годзе на Усходзе. Быў паранены, кантужаны, узнагароджаны ордэнам салдацкай Славы II ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “За вызваленне Белграда”, “За перамогу над Японіяй”. У свой час Сяргей Аляксеевіч быў старшынёй Сугваздаўскага сельскага Савета народных дэпутатаў, старшынёй калгаса імя Гастэлы. Бібліятэка стала апошнім радком у яго працоўнай біяграфіі. С. А. Скакун сам шмат чытаў і дапамог многім вяскоўцам на ўсё жыццё пасябраваць з кнігай. Вольга Уладзіміраўна Старыкевіч, Антаніна Рыгораўна Лужынская, Ірына Мечыславаўна Гарбачэўская – бібліятэкары новага пакалення. Яны мелі добрую прафесіянальную падрыхтоўку, былі людзьмі адукаванымі, творчымі, з любоўю ставіліся да сваёй работы. У кожнай з іх былі свае таленты. І сёння, напрыклад, успамінаюцца гумарыстычныя маналогі ў выкананні І. М. Гарбачэўскай – вясёлай, няўрымслівай, творчай жанчыны, якая мусіла па жыццёвых абставінах памяняць работу. Наш апошні бібліятэкар – Наталля Іванаўна Азарэвіч – зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. У маладой жанчыны ўсё яшчэ наперадзе, хай толькі будзе больш здароўя, сіл, цярпення і чалавечай спагады. Так сталася, што пакуль Наталля гадуе дачушку, я замяніла яе на рабочым месцы. Незнаёмая з бібліятэчнай справай, думала, хоць кніг начытаюся. Але аказалася, што бібліятэка – гэта своеасаблівы арганізм, і чытаць на рабоце няма калі. Непрацяглы час работы супаў якраз з юбілейнай для ўстановы датай, прапусціць якую было б недаравальна. З дапамогай работнікаў Дома культуры, актыўных чытачоў В. У. Чараповіч, Я. У. Захарэвіч, Кацярыны Матанавай, Кацярыны і Хрысціны Прахаронак мы падрыхтавалі свята “Бібліятэка збірае сяброў”. У той дзень было ўсё: успаміны аб мінулым, узнагароджанне чытачоў у розных намінацыях, конкурс на лепшае выказванне “Бібліятэка – гэта…”, песні, вершы, сцэнкі. Сапраўдным сюрпрызам аказалася з’яўленне на свяце гурта народнай песні “Сваякі” з РЦК, які падарыў прысутным не толькі песні, але і сувенір – дамавіка-ахоўніка бібліятэкі, які ўжо атрымаў імя Проша. Уручыла падарункі і сказала словы падзякі ўсім, хто ўнёс уклад у гісторыю Сугваздаўскай сельскай бібліятэкі, дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы І. М. Зянько. Патрэбна сказаць, што многія вяс-коўцы, якія па розных прычынах не змаглі прыйсці на свята, прынялі ўдзел у акцыі “Падары бібліятэцы кнігу”. Асабліва важкі падарунак зрабіла жыхарка Сугваздаў Л. Э. Гунько. 50 гадоў, што мінулі, — гэта ўжо гісторыя. Адкрылася новая старонка. І хочацца верыць, што ніякія новыя тэхналогіі не загубяць бібліятэку, што будзе яна існаваць заўжды. Дарэчы, лепшым выказваннем прызнана такое: “Бібліятэка – гэта час, падораны сабе”. Няхай такая магчымасць будзе задавальненнем усіх запатрабаванняў і густаў кожнага, хто становіцца чытачом бібліятэкі.
Галіна РЫМША, бібліятэкар Сугваздаўскай сельскай бібліятэкі.



Добавить комментарий