Дзень беларускага пісьменства

Культура

XXVIII Дзень беларускага пісьменства* пройдзе 4-5 верасня ў Капылі.

У розныя гады ўрачыстасці праходзілі ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны — Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Заслаўі, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве, Шчучыне, Бялынічах.

На свяце будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў адбудзецца на галоўнай сцэне горада (пл. Леніна).

У праграме свята таксама:

фестываль кнігі і прэсы;

міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў;

таварыскі футбольны матч паміж камандамі пісьменнікаў і вучняў Капыля;

квест-гульня «Капыльскі рог»;

адкрыццё памятнага знака Цішку Гартнаму;

адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі;

правядзенне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Лаўскі бой»;

святочная служба і запальванне Жыватворнага агню царкве Ушэсця Гасподняга.

* Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Беларусі