Знайшлі адзін аднаго на жыццёвых дарогах

Общество

На старонках нашай газеты адной з любімых рубрык моладзі, вядома ж, лічыцца “Вясельны вернісаж”, дзе мы друкуем фотаздымкі валожынцаў і іх другіх палавінак, якія звязалі свае лёсы вузамі Гіменея.

Паглядзіце на шчаслівыя твары гэтай мілай пары! Іх настрой, здаецца, здольны азарыць тысячамі промняў сумную восеньскую імглу і іскрыстай радасцю адгукнуцца ў сэрцах іншых людзей. Яны шчаслівыя, што знайшлі адзін аднаго на жыццёвых дарогах, каб далей неразлучнаф ісці насустрач новым момантам у сваёй сямейнай біяграфіі. Вольга – ураджэнка Валожына. У 2003 годзе з залатым медалём скончыла СШ № 1, а затым паспяхова – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і электронікі. У гэтай ВНУ абаяльная дзяўчына і сустрэла сваё светлае шчасце – разумнага і прыгожага Сяргея Цыбулька.

Працуе Вольга менеджарам у сталіцы ў адной з замежных фірмаў. Вырасла наша зямлячка ў сям’і прафесіянальнага бібліятэкара Алены Ігнатаўны і  дырэктара былой Захажэўскай школы, рэдкага інтэлектуала Уладзіміра Васільевіча Барахоўскіх. Бацькавы гены перадаліся і брату Вольгі, які з залатым медалём скончыў СШ № 1, а затым атрымаў дыплом з адзнакай у Белдзяржуніверсітэце.

Што тут скажаш: шанцуе хлопцам-мінчанам на добрых валожынскіх нявест!

Тэкст Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий