Адбыўся прафсаюзны пленум

Аграрный сектор и промышленность Общество

Напрыканцы жніўня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў VII пленум Валожынскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Са справаздачай выступіў старшыня райкама Вікенцій Адамовіч. Ён далажыў аб ходзе рэалізацыі Праграмы асноўных кірункаў дзейнасці Беларускага прафсаюза работнікаў АПК на 2020-2025 гг. і рашэнняў вышэйстаячых прафсаюзных органаў у Валожынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі. Былі падведзены вынікі работы за справаздачны перыяд (студзень-жнівень 2021 года) і вызначаны прыярытэты ў рабоце з улікам актуальных задач, што даводзіцца вырашаць сёння прафсаюзам.

У рабоце пленума прынялі ўдзел 18 членаў РК, а таксама госці – намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі работнікаў АПК Аксана Бельская, старшыня Валожынскага аб’яднанага прафсаюза Вераніка Загорская.

Удзельнікі адзначылі планавую работу, якая праводзіцца раённым камітэтам па выкананні рашэнняў ІІІ пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, IV пленума Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК, іншых нарматыўных дакументаў, у тым ліку пагаднення між Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, раённым камітэтам прафсаюза работнікаў АПК і аграпрамысловым саюзам, палажэнні якога замацаваны ў калектыўных дагаворах.

Наш кар.