Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Общество

Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада з’яўляецца гістарычнай і лёсаноснай датай для многіх народаў свету, датай, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі, якая заахвоціла мільёны людзей на ўсёй планеце да працэсу пабудовы новага грамадства. Менавіта дзякуючы перамозе Кастрычніка беларускі народ атрымаў рэальную магчымасць для фарміравання сваёй дзяржаўнасці, мірнай і плённай працы на роднай зямлі. Кастрычніцкая рэвалюцыя выклікала да жыцця дагэтуль незапатрабаваны стваральны патэнцыял простага народа, згуртавала масы ў імкненні  пабудаваць свабодную, моцную, дастойную павагі дзяржаву новай фармацыі.

У сённяшнім жыцці ўвесь дабрабыт мы ствараем уласнымі рукамі, розумам і талентам у імя нашай Радзімы. Плённая праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Шчыра жадаем вам, паважаныя валожынцы, моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 



Добавить комментарий