Збор брусніц і журавін

Кругозор Общество

Даты нарыхтоўкі дзікарослых ягад брусніц і журавін.

З 14 жніўня брусніцы можна збіраць ва ўсіх абласцях Беларусі.

У верасні пачалася нарыхтоўка журавін.

У Гомельскай і Брэсцкай абласцях дазволена збіраць журавіны з 4 верасня,

Гродзенскай і Магілёўскай — з 6 верасня,

Мінскай і Віцебскай — з 8 верасня.

Правілы збору: нарыхтоўка дзікарослых ягад дазволена на любых участках лесу, за выключэннем тых, дзе гэты від лесакарыстання забаронены або абмежаваны па заканадаўстве Беларусі; забараняецца прымяняць розныя механічныя прыстасаванні (шуфлікі, грэбні і да таго падобнае), якія пашкоджваюць ягаднікі і зніжаюць ураджай ягад у наступныя гады.

Санкцыі за парушэнне тэрмінаў або правіл сбору ягад: для фізічных асоб — папярэджанне або штраф да 20 БВ*, індывідуальных прадпрымальнікаў — штраф да 100 БВ, юрыдычных асоб — да 500 БВ.

* Базавая велічыня (БВ) цяпер складае Br29.

Крыніца: Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.