Да +24°С чакаецца ў Беларусі 8 верасня

Кругозор

Да 24 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 8 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ўначы чакаецца туман, удзень невялікая воблачнасць. Будзе без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па паўднёвым захадзе да 10 градусаў вышэй за нуль па поўначы, месцамі на тарфяніках Палесся чакаюцца замаразкі да мінус 1. Удзень будзе 19-24 градусы цяпла.