НА ПЛАНЕЦЕ – 7 МІЛЬЯРДАЎ ЛЮДЗЕЙ

Общество

31 кастрычніка бягучага года ў нашай рэспубліцы па ініцыятыве Прадстаўніцтва ААН у Беларусі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны праводзілася акцыя “Дзень 7 мільярдаў”.

Яе мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да дэмаграфічных праблем у рэспубліцы і свеце, падкрэсліць асабліва важную ролю кожнага чалавека. У рамках аб’яўленай акцыі бацькі, дзеці якіх з’явіліся на свет 31 кастрычніка 2011 года, пачулі словы віншавання і атрымалі памятныя падарункі ад Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, а таксама спецыяльныя сертыфікаты.

У нашым раёне колькасць жыхароў, на жаль, у гэты дзень не павялічылася. Дарэчы, сёлета на Валожыншчыне за дзевяць месяцаў нарадзілася 277 немаўлят. У сярэднім у месяц у раёне прыбаўляецца на 30 малышоў. У прыватнасці, сёлета ў кастрычніку ў радзільным аддзяленні нашай райбальніцы з’явіліся на свет 25 дзетак. Жыхаркі раёна па розных медыцынскіх паказаннях і жыццёвых абставінах шчаслівы момант з’яўлення свайго патомства спазнаюць і ў сценах Маладзечанскага роддома, абласной бальніцы, а таксама ў Рэспубліканскім цэнтры маці і дзіця.

Наш кар.

 



Добавить комментарий