Беларусь-Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Важное Главное

Расія з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2020 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся ў 4,5 раза*.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі ў 2020 годзе — $29,7 млрд.

У агульным аб’ёме экспарту тавараў Беларусі на долю Расіі прыпадала 41,5% — $13,2 млрд.

Імпарт тавараў з Расіі склаў 50,4% у агульным аб’ёме імпарту Беларусі — $16,5 млрд.

Беларусь экспартавала:

малако і малочную прадукцыю — $2020 млн,

грузавыя аўтамабілі — $342,6 млн,

мяса і мясныя субпрадукты — $531,3 млн,

трактары і седлавыя цягачы — $317,6 млн.

Беларусь імпартавала:

нафту сырую, уключаючы газавы кандэнсат — $3441 млн,

прыродны газ — $2453,3 млн,

чорныя металы і вырабы з іх — $1176,1 млн,

легкавыя аўтамабілі — $566 млн.

* Тут і далей — даныя за 2020 год.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.