Па працы – і пашана

Общество Официально

У сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці за шматгадовую добрасумленную працу і прафесіяналізм Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны дырэктар і вядучы эканаміст Валожынскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” Міхаіл РАДЫНА і Ганна РУБАЦКАЯ. Падзяк старшыні райвыканкама ўдастоены вадзіцель Канстанцін БОБРЫК і трактарыст Віктар САЕВІЧ. Свае ўзнагароды яны атрымалі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Бібіка і кіраўніка спраў райвыканкама Наталіі Жукоўскай, якія адзначылі, што арганізацыя стабільна паказвае высокія вынікі працы і з’яўляецца лепшай у паліўна-энергетычным комплексе раёна. Калектыў пад кіраўніцтвам Міхаіла Ігнацьевіча з году ў год трымае першынство ў вобласці.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА