Молодежный курьер

У Івянецкім універмагу, які размешчаны на цэнтральнай вуліцы гарпасёлка, ніколі не бывае пуста. Івянчане і жыхары суседніх вёсак прыходзяць сюды, каб зрабіць абноўку, купіць канцылярскія прылады дзецям-школьнікам.

Гаспадыні ў спецыялізаваным аддзеле пры неабходнасці могуць выбраць усё  для дома. У летні час, ды і цяпер, павышаным попытам карыстаюцца будаўнічыя матэрыялы, а таксама айчынныя і замежныя тавары, прызначаныя для рамонту жылых пакояў, гаспадарчых пабудоў. Складаная бытавая тэхніка, мэбля таксама запатрабаваныя. Як адзін з прымальных і зручных спосабаў разліку – афармленне крэдыту.

У дзень выручка  ва ўнівермагу ў сярэднім дасягае 7 мільёнаў рублёў.

Калектыў магазіна складаецца з 8 прадаўцоў і адміністрацыі. Тут ёсць вопытныя работнікі, якія маюць трыццацігадовы працоўны стаж, у штаце нямала і моладзі. У ліку такіх і Насця НОЙКІНА. Асвоіць прафесію ёй дапамагаюць уласная працавітасць і старанне, нялішняй, вядома, з’яўляецца і добразычлівая парада старэйшых калег. У адным аддзеле з ёй працуе Наталля Іосіфаўна ЛАБУН.

Фота Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий