Общество

Майстар-самавучка – так без перабольшвання можна сказаць пра В. Я. ЛЕБЕДЗЕВА, які працуе кабельшчыкам-спайшчыкам на раённым вузле электрасувязі. Спецыяльную адукацыю ён атрымліваў адразу ж на вытворчасці – у час практычнага навучання, а ўсе астатнія прамудрасці прафесіі набыў з гадамі. Зараз ён вопытны майстар, працуе на прамую з кліентамі. Па натуры Валерый Яўгенавіч досыць гаваркі, таму лёгка ладзіць з людзьмі. Яго работай задаволены і абаненты, і кіраўніцтва прадпрыемства. Бо ў адрас свайго работніка больш чым за дваццаць гадоў працы чуюць толькі добрыя словы.

Фота Яўгена БАШАРКЕВІЧА.

 



Добавить комментарий