Не працуеш – плаці 100%!

Общество

З 1 мая 2021 года працаздольныя непрацуючыя грамадзяне, якія ўключаны ў базу даных жыхароў Беларусі, не занятых у эканоміцы, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг, у выпадку непацвярджэння сваёй занятасці аплачваюць затраты на гарачае водазабеспячэнне, цепла- і газазабеспячэнне ў памеры 100% на іх аказанне.

Плацельшчык па гарачым водазабеспячэнні і цеплазабеспячэнні – гэта ўласнік, наймальнік, арандатар жылога памяшкання. Плацельшчык па газазабеспячэнні – гэта карыстальнік газу (асоба, якая заключыла дагавор з газазабеспячальнай арганізацыяй).

Нормы Дэкрэта № 3 распаўсюджваюцца на грамадзян Рэспублікі Беларусь незалежна ад фактычнага месца іх знаходжання. Гэта значыць, што нават калі чалавек не пражывае па месцы рэгістрацыі ці знаходзіцца за мяжой і не прадаставіў дакументы, што пацвярджаюць яго занятасць, ён трапляе пад дзеянне нарматыўнага дакумента.

Розніца ў аплаце камунальных паслуг па эканамічна абгрунтаваным 100-працэнтным тарыфе і тарыфе, што субсідзіруецца дзяржавай, значная. Для прагрэву 1 Гкал вады па субсідзіраваным тарыфе затрачваецца 20,62 руб., па эканамічна абгрунтаваным – 92,25 руб. Для прагрэву 1 Гкал вады на ацяпленне субсідзіраваны тарыф складае 21,92 руб., эканамічна абгрунтаваны – 107,31 руб. За 1 метр кубічны газу па субсідзіраваным тарыфе аплачваецца 14 капеек, па эканамічна абгрунтаваным – 51 капейка.

Больш падрабязную інфармацыю па дадзеным пытанні можна атрымаць у кабінеце № 224 (Валожынскі райвыканкам) з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 з панядзелка па пятніцу ці па тэлефоне 8-01772 62795.

Вольга КРАСОЎСКАЯ,

сакратар пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва