Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць

2021 - Год народнага адзінства Молодежный курьер Общество

 

Алеся ІГНАТОВІЧ, вучаніца 8 класа Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа

Даўно вядома ўсім, якую бяду прынёс на нашу зямлю развал Савецкага Саюза. Як разарваліся сувязі з рэспублікамі, пачалося разбурэнне эканомікі і сельскай гаспадаркі, як збяднеў народ…

Усё ж тое, аб чым так пераканаўча расказваюць сучасныя паведамленні 2020 года ў нашай рэспубліцы, уражвае асабліва. Гледзячы ў кадрах навін на зверствы тых, хто выказвае пратэсты, міжволі ўзнікае пытанне: “Няўжо гэта таксама людзі?” Але тады адкуль у іх столькі жорсткасці, непрымірымасці? Як магло здарыцца, што іх свядомасць і душы наглуха зашпаклявала чорная выпальваючая нянавісць да сябе падобных, якія не прызнаюць іх перакручанага разумення сучаснай палітыкі. З якім мацярынскім малаком увабралася ў іх гэта? Магчыма, у іх зусім не было бацькоў, сям’і? Ці іх замяніў усюдыісны інтэрнэт, дзе сабраны ўвесь свет са сваімі складанымі праўдзівымі ўяўленнямі, дзе лёгка запраграмаваць заклікамі, лозунгамі да насілля, падтасоўваючы гэта “сапраўднымі каштоўнасцямі”. І думаць не трэба – усё будзе, як захочаш!

І раптам разумееш: так, сапраўды інтэрнэт. Гэта машына бязлітаснай уседазволенай імперыялістычнай канкурэнцыі, машына лютаснай барацьбы за рынкі збыту, збольшага абчэсаная прымітывізмам навязаных ілжывых каштоўнасцей, якая жорстка змагаецца за душы і розумы людзей. Машына, якая ў сваім цалкам рэканструяваным выглядзе аказваецца нічым іншым, як замбіраванне розуму, інтарэсаў, мэтаў людзей, скажаючы іх разуменне пра свае каштоўнасці, пра каштоўнасці чалавека, што думае, разумее, разважае і жыве сваёй галавой.

Боль, гора, пакуты людзей успрымаюцца як належнае. Зрабіць усё, што ў тваіх сілах, каб такое не ажыло, не стала нормай – менавіта гэтаму спрабуюць супрацьстаяць людзі, якія душой перажываюць за свае сапраўдныя каштоўнасці. Беларускі народ, вынесшы на руках Вялікую Айчынную вайну, аднаўленне разрухі, знявагу распадам Саюза ў 90-я гады – той краіны, якую стваралі для мірнага жыцця, заставаўся на адзіным у свеце астраўку спакою. І раптам – у адно імгненне – усе нашы каштоўнасці хочуць разрушыць выдуманым ладам “харошага жыцця”, што навязвае Захад. Не ведаючы, не разумеючы, не адчуўшы сутнасці і карысці гэтых перамен, слабамыслячыя цягнуцца да гэтага.

 Час ідзе, жыць па старых мерках становіцца цяжка, многае мяняецца і многае чакае перамен. Але дэталізаваць неабходна з розумам і з разважаннем, адрозніваць акуратна чорнае і белае. Няўжо “каштоўнасці”, якія сёння маршыруюць пад непрыхільным для беларускага народа флагам, маюць шансы на перамогу?